Тыдзень у фатаздымках, 2 — 9 студзеня

4 студзеня, панядзелак - У Лёндане адбылося пахаваньне Веры Рыч

5 студзеня, аўторак - У выставачным павільёне на праспэкце Пераможцаў праходзіць духоўна-асьветніцкая выстава-кірмаш «Раство Хрыстова».

5 студзеня, аўторак - Старшыню абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава аштрафавалі на 70 тысяч рублёў за ўсталяваньне памятных крыжоў на месцы масавых расстрэлаў пад Віцебскам. На фота: Кастусь Смолікаў (стаіць) і Барыс Хамайда у судзе.

6 студзеня, серада - У Першамайскім судзе Менску пачаўся працэс паводле пазову сустаршыняў аргкамітэту партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белдзяржтэлерадыёкампаніі і аглядальніка БТ Андрэя Крывашеева. Партыйныя актывісты лічаць сябе абражанымі тэлебачаньнем.

6 студзеня, серада - Менскія валянтэры, якія доўгі час даглядалі беспрытульных жывёл у дзяржаўнай установе «Фаўна горада» на вул. Гурскага ў Менску, стварылі ўласны прытулак для бадзяжных жывёл «Супэркот».

6 студзеня, серада - Менскі Свята-Духаў катэдральны сабор. У Каляды кожны вернік імкнецца зазірнуць у царкву, памаліцца за сваіх блізкіх

7 студзеня, чацьвер - У Менскім Сьвята-духавым катэдральным Саборы прайшла начная боская літургія - цэнтральны элемэнт сустрэчы праваслаўнага Раства.

7 студзеня, чацьвер - Віцебскія прыхільнікі здаровага ладу жыцьця выехалі сёньня ў Парк імя Савецкай Арміі і каталіся на лыжах, распрануўшыся да пояса. А потым бегалі па сьнезе басанож

7 студзеня, чацьвер - Апоўдні 7 студзеня на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў нацыянальны сьцяг.

7 студзеня, чацьвер - у Менску адбылася прэзэнтацыя новага літаратурнага часопіса «Верасень».

8 студзеня, пятніца - Калядныя забавы ў сталіцы

8 студзеня, пятніца - Гэтыя дні — сьвяточныя для хрысьціян розных канфесій. У царкве эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў «Галгофа» у Менску 8 і 9 студзеня праходзяць калядныя вечары.