7 студзеня, у калядны вечар, у Менску адбылася прэзэнтацыя новага літаратурнага часопіса «Верасень». Адмысловая заля для грамадзкіх імпрэзаў у Чырвоным касьцёле, дзе праходзіла прэзэнтацыя, была цалкам запоўнена аматарамі беларускай паэзіі, вядомымі літаратарамі, дзеячамі культуры і мастацтва.
Зь віншаваньнямі часопісу выступілі слынныя майстры беларускай культуры: Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Панізьнік, Леанід Дайнека, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца. Былі зачытаныя віншаваньні і ад народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў зазначыў, што часопіс «Верасень» найперш прызначаны для маладых аўтараў, які зьберагуць і панясуць беларускую мову ў будучыню.
Сярод тых, хто чытаў свае вершы на прэзэнтацыі «Верасьня», былі яго першыя аўтары, маладыя паэты Лізавета-Дамініка Панамарова, Віталь Рыжкоў, Настасься Кухарэнка. Авацыі заслужылі і зусім юныя паэткі з клюбу «Спадчына» вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёну. Таленавітыя дзеці са сваёй настаўніцай адмыслова прыехалі ў засьнежаны Менск, нібыта каб запэўніць усіх прысутных, што беларускае слова вытрымае любую палітычную сьцюжу. Цудоўным выкананьнем беларускіх песень паднялі настрой аматарам беларускай паэзіі музыкі гурту «Пліса» з Смалявіцкага раёну.
Рэдактар часопіса паэт Эдуард Акулін падзякаваў праз «Свабоду» тым, хто дапамагаў выхаду «Верасьня»:
«Найперш я вельмі ўдзячны заснавальнікам часопіса — гэта Таварыства беларускай мовы. Асаблівая падзяка Станіславу Судніку, які прыдумаў назву часопіса і запрасіў мяне да працы над ім. І вялікая падзяка тым, хто працаваў са мной над першым нумарам. Гэта мастак Юрый Круглікаў, вярстальніца Ірына Тамковіч, усе аўтары нумару. Таксама паэт Леанід Дранько-Майсюк, які рабіў вычытку першага нумару, мой сябра Алесь Бяляцкі, цудоўны паэт Алесь Усеня, браты Дайнекі. Дзякуй ім вялікі і спадзяюся, што ў «Верасьня» будзе шчасьлівая далейшая дарога«.