Аб’яднаньне моладзевых дэмакратычных арганізацый і рухаў “Новае пакаленьне” стварае перадвыбарчы штаб кааліцыі дзеля ўдзелу ў мясцовых выбарах.
Кіраваць штабам кааліцыі “Новае пакаленьне” будзе Зьміцер Кухлей, дэпутат Мастоўскага раённага Савету дэпутатаў. Ягоным намесьнікам абраны Дзяніс Ціханенка, памочнік дэкана школы бакаляўраў ЭГУ.
Пакуль у перадвыбарчым штабе будуць фармаваць перадвыбарчыя сьпісы. Заплянаваныя сэмінары для кандыдатаў, а таксама распрацоўка адзінай перадвыбарчай плятформы кандыдатаў ад “Новага пакаленьня”.
У перадвыбарчы сьпіс па Менску ўвайшлі больш за 40 моладзевых актывістаў.
Лідэры кааліцыі “Новае пакаленьне” заяўляюць, што будуць каардынаваць сьпіс кандыдатаў сваёй кааліцыі ў межах “Беларускага незалежніцкага блёку”, з кандыдатамі “Прадпрымальніцкага блёку” і “Эўрапейскай кааліцыі”.