Часу чытаць кніжкі ў мяне штораз менш, а яшчэ менш — каб іх перакладаць. Дык вось мне падумалася, што я выпішу тут пяць загалоўкаў кніжак, якія я з ахвотай прачытаў бы па-беларуску, калі б нехта пераклаў. Магчыма, нехта надумаецца перакласьці. Каб нарабіць смаку такім перакладчыкам, я дазволіў сабе перакласьці па кавалачку з гэтых твораў.
П.К. Ершыльд, "Дзіцячы востраў", Швэцыя (P C Jersild, "Barnens Ö", 1976)
Вось кніжка, зь якой я пачаў вывучэньне швэдзкай мовы. У мяне ёсьць два ейныя асобнікі — адзін у моўна спрошчаным пераказе для швэдзкіх дзяцей ва ўзросьце 9-12 гадоў (гэтак званае "лёгкае чытаньне" — lättläst), а другі ў арыгінальнай вэрсіі для ўсіх астатніх. Кніжка распавядае гісторыю адзінаццацігадовага хлопца Рэйнэ, які на вакацыях ня хоча ехаць у "швэдзкі Артэк", — загалоўны "дзіцячы востраў", які знаходзіцца непадалёк Стакгольму на прыбярэжных астраўках (шэрах), — а падманвае сваю маці і застаецца на ўсё лета ў сталіцы. Маці, дарэчы, таксама падманвае свайго сына і кудысьці выпарваецца са сваім прыяцелем. Прыгоды Рэйнэ ў гэткім новым, "самастойным" жыцьці — фабулярны стрыжань кніжкі Пэра Крыстыяна Ершыльда. У псыхалягічным пляне Ершыльд прадстаўляе перажываньні адзінаццацігадовага чалавека, які падсьвядома адчувае, што ўжо неўзабаве ягонае жыцьцё радыкальна зьменіцца — ён незваротна пакіне сьвет дзяцінства і пачне ўваходзіць у сьвет больш дарослы. А Рэйнэ ня хоча быць дарослым. Ён штодня стае перад люстрам і правярае, ці на ягоным падбрушшы ўжо пачалі расьці валасы. Бо Рэйнэ ведае, што калі там у чалавека зьявяцца валасы, яму не застанецца іншага выйсьця, як пачаць піць гарэлку і я**ць дзевак. А ў гэтых занятках ён ня бачыць ніякага толку :) У вэрсіях кніжкі Ершыльда як для для малых, так і большых дзяцей, швэдзкія выдаўцы ня ставяць ніякіх зорачак, а пішуць гэтае слова па-швэдзку так, як ёсьць.
"Востраў дзяцей" — сучасная клясыка швэдзкай літаратуры. У 1980 годзе швэдзкі рэжысэр Кай Поляк паставіў на матывах кніжкі Ершыльда неблагі фільм, які яшчэ павялічыў папулярнасьць самой кніжкі.
Я нядаўна здуру спрабаваў перачытаць клясыку нацыянальнай дзіцячай літаратуры — "Палескіх рабінзонаў" Янкі Маўра — і ледзь ня спруціўся ад агульнага атручэньня нэрвовай і эндакрыннай сыстэмаў. Каб выжыць, я адразу прыняў проціатруту зь "Дзіцячага вострава", спачатку ў разрэджанай форме (lättläst), а потым у згушчанай.
"Дзіцячы востраў" — зручны пункт адліку для ацэнкі, на колькі гадоў беларуская літаратура адстае ад швэдзкай. Калі ў Беларусі зьявіцца кніжка дзіцячых вершыкаў, дзе будзе, напрыклад, такі чатырохрадкоўнік ад дзядзькі Рыгора Барадуліна — "А сініца і барсук / Ябаліся цераз сук, / А маленькі барсучок / Цераз маленькі сучок" — тады пры дапамозе адыманьня "х — 1976" (дзе х — год зьяўленьня беларускай дзіцячай анталёгіі з барсукамі і сініцамі бяз зорачак) мы і вызначым нашу запозьненасьць :)
Фрагмэнт Разьдзелу 42:
Nora hade satt sig upp i sängen och börjat dra av sig den tunna rocken. Hon grimaserade:
— Äh ge mej ett handtag va? Jeg har sträckt nacken.
Reine gick fram och drog i ena ärmen så att rocken gled av skuldran. Nora hade ingenting unden. Bröstvårtorna var täckta med skjär hårtejp, två korsade remsor med vågad kant över varje bröstvårta. Nora började pilla på tejpen och grinade upp sig igen.
— Vill du dra? Fort!
Reine böjde sig nära och fick tag i ett uppböjt tejphörn. Nora klämde ihop ögonen. Han drog till snabbt som när man sliter bort ett plaster.
— Den andra också, tack.
Nora lutade över andra bröstet och han gjorde samma sak med det. Han visste inte vad han skulle göra med den lösa tejpen, men satte den slutligen under sängen som om han limmat dit ett tuggummi.
— Gud va skönt!
Nora gled ur resten av rocken. Hon hade ett par vita trosor under som inte var bredare än en gasbinda. På väggen bakom sängen hängde ett par stora sammetskuddar i lederstroppar. Nora satte sig med ryggen mot dem. Armarna lade hon i kors över flinten. Hon hade inte et strå i armhålorna heller.
— Vi måste ha bh på jobbet. Annars kan tuttarna synas. Och då fär avdelningschefen spadern. Så jag tejpar in dom.
— Känns det inte äcklig? frågade Reine.
— Nej dom blir alldeles stumma efter ett tag. Somnar liksom. Sätt dej här.
Hon kloppade med baksidan av handen mot den lediga kudden. Reine satte sig med ena rumphalven på sängen men med yttre foten kvar i golvet. Hon luktade fantastiskt; inte morsans gamla sura nattkräm.
— Varför fär inte tuttarna synas?
— Det är inte klass att visa tuttarna.
Нора села на ложку і пачала зьнімаць свой тонкі камбінэзон. Скрывіўшыся, яна папрасіла:
— Ты мне не пасобіш, а? Я нацягнула шыю.
Рэйнэ падыйшоў і пацягнуў за адзін рукаў, так што камбінэзон аб’ехаў з плячэй. Пад ім Нора ня мела нічога. Смочкі грудзей былі заклееныя ружовым плястырам, па два скрыжаваныя пасачкі на кожным смочку. Нора пачала адлепліваць плястыр і зноў скрывілася.
— Аддзяры, калі ласка! Толькі хутка!
Рэйнэ пахіліўся бліжэй і ўхапіў адлеплены кончык пасачка. Нора заплюшчыла вочы. Ён коратка тузануў, усё роўна, што аддзіраючы плястыр самому сабе.
— Дзякуй. А цяпер яшчэ другі.
Нора падставіла другі смочак, і ён паўтарыў тое самае. Ён ня ведаў, што яму рабіць з аддзертымі пасачкамі, але ўрэшце прыляпіў іх пад ложкам, як рабіў са жвачкай.
— Божа, якая палёгка!
Нора высьлізнула з камбінэзона. Пад ім яна мела толькі белыя трусікі, не шырэйшыя за марлевую павязку. На сьцяне над ложкам віселі на раменьчыках дзьве аксамітныя падушкі. Нора села, упершыся сьпінай у іх. Рукі яна скрыжавала на сваёй лысай макаўцы. У яе не было валасоў і пад пахамі.
— На працы нам нельга бяз станікаў. Бо інакш відаць цыцкі. І тады пачынае ўзбухаць шэф аддзелу. Таму я іх залепліваю.
— А табе ня мулка? — запытаў Рэйнэ.
— Не, яны нямеюць на ўвесь дзень. Усё роўна што вянуць. Сядай сюды.
Яна паляпала верхам далоні па свабоднай падушцы. Рэйнэ прымасьціўся адным паўзадкам на ложку, але адна ягоная ступня ўсё яшчэ краналася падлогі. Ад Норы ішоў фантастычны пах; ня тое, што ад пракіслага крэму, якім шмаруецца нанач мамуля.
— Чаму нельга, калі відаць цыцкі?
— Гэта някласна паказваць цыцкі.