Сёньня ў Маскве аднавіліся перамовы аб умовах пастаўкі расейскай нафты беларускім спажыўцам у 2010 годзе. Пакуль Расея экспартуе нафту ў Беларусь на падставе заключаных летась кантрактаў безь міжурадавай дамовы. Вынікаў перамоваў пакуль няма.
У складзе беларускай дэлегацыі, якая праводзіць перамовы ў расейскім Міністэрстве энэргетыкі, — кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» Валерый Казакевіч і намесьнік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Расейскі бок на перамовах прадстаўлены на ўзроўні намесьніка міністра энэргетыкі.
У выпадку дасягненьня дамоўленасьці ў Маскву гатовы вылецець для падпісаньня дакумэнтаў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Да вечара серады гэтага не адбылося, што ўскосна сьведчыць: прагрэсу на перамовах няма. Прэсавая служба Мінэнэрга Расеі ніяк не камэнтуе ход перамоваў. Афіцыйная прадстаўніца ведамства Ірына Есіпава толькі пацьвердзіла факт іх пачатку.
Цана сёлетняй нафтавай спрэчкі Менску і Масквы — больш за 4 мільярды даляраў. Расейскі бок прапанаваў пастаўляць у Беларусь на бязмытнай аснове 6 мільёнаў тон нафты для ўнутранага спажываньня, а яшчэ 15,5 мільёна тон — з налічэньнем экспартнага мыта ў памеры 267 даляраў з тоны.
Беларускі бок не пагаджаецца з пазыцыяй Расеі, бо лічыць яе супярэчнай Мытнаму саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана, які цяпер ствараецца: у гандлі паміж трыма гэтымі краінамі ня можа быць мыта.
Прэсавы сакратар ураду Беларусі Аляксандар Цімашэнка: «Пазыцыя такая, што павінны выконвацца раней дасягнутыя дамоўленасьці. І ў рамках Мытнага саюзу, і на двухбаковым узроўні, на ўзроўні прэзыдэнтаў і прэм’ер-міністраў Расеі і Беларусі».
Раней ананімныя чыноўнікі ў Менску казалі, што ў выпадку непрыняцьця іх пазыцыі Беларусь можа нават выйсьці з Мытнага саюзу. Але ўчора стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі пагадненьняў пра стварэньне Мытнага саюзу.
Менскі эканаміст Леанід Заіка лічыць зусім недарэчным, што Менск увязвае праблему кошту нафты з Мытным саюзам. На ягоную думку, плацёж, які Расея бярэ ў бюджэт з прадаванай нафты, — гэта рэнтавы плацёж з карысных выкапняў, якія зьяўляюцца агульнанацыянальнай каштоўнасьцю:
«Мы нават і заікацца не павінны пра тое, каб нейкую частку гэтай экспартнай пошліны прысвойваць. Гэта расейцы ў сілу сваёй шырыні душы і вядомай дурасьці сказалі, што будзеце 32 працэнты атрымліваць экспартнай пошліны. Проста дораць, каб задобрыць».
Пазыцыю беларускага ўраду на перамовах у Маскве спадар Заіка ацаніў недвухсэнсоўна:
«Беларусы абралі зусім хамскую, дзікую і жлобскую пазыцыю. Яны пачалі патрабаваць тое, да чаго зусім ня маюць ніякіх адносінаў. Гэта нахабства ў духу беларускага прэзыдэнта».
Разам з тым Леанід Заіка дапускае пэўную верагоднасьць, што расейцы могуць пайсьці на нейкія саступкі Менску — але выключна з палітычных меркаваньняў.
Менскі аналітык у энэргетычнай галіне Валянцін Мацкевіч не зусім згодны са спадаром Заікам. Ён кажа, што асаблівыя адносіны Расеі да Беларусі ў нафтавай галіне тлумачацца і тым, што беларусы ў свой час шмат рэсурсаў, у тым ліку людзкіх, уклалі ў распрацоўку расейскіх радовішчаў, стваралі там цэлыя гарады, а таксама тым, што Беларусь цяпер вялікую частку сваіх тавараў прадае ў Расею.
«Мы дадаем да сыравіны плюс энэрганосьбіты — працу нашых людзей, і потым гэты тавар на 50 працэнтаў вяртаецца расейскаму спажыўцу. І незалежна ад таго, якія матывы дадаваньня мыта да нафты, яны гэтым фактычна ўздымаюць кошт, які самі спажываюць, і ствараюць складанасьці для беларускай эканомікі».
Валянцін Мацкевіч мяркуе, што калі Расея ня пойдзе на прэфэрэнцыі, Беларусі варта выходзіць з Мытнага саюзу. З другога боку, ён перакананы, што ўся валтузьня вакол нафтавай праблемы дэзарыентуе беларускую эканоміку і спрыяе стварэньню міту пра кіраўніка краіны, які нібыта адзін у такіх складаных умовах бароніць нацыянальныя інтарэсы. У гэтым сэнсе такая напружанасьць выгадная Аляксандру Лукашэнку і ягонай жорсткай аўтарытарнай мадэлі кіраваньня, — перакананы Валянцін Мацкевіч.
З 3 студзеня Беларусь атрымлівае расейскую нафту на падставе заключаных у канцы мінулага году кантрактаў агульным аб’ёмам 1,126 мільёна тон. Гэтай нафты павінна хапіць на тры тыдні працы беларускіх НПЗ.