Анёлак, Вайцюшкевіч і калядныя цуды ў канцэртнай залі “Менск”

На праваслаўныя каляды Зьміцер Вайцюшкевіч дорыць сваім прыхільнікам новы дыск “Мой сябра анёлак”. Гэта супольны творчы праект, які зарганізаваў майстар беларускага шансону.

З нагоды выхаду дыску 7 студзеня ў канцэртнай залі “Менск” прагучыць вялікі сьвяточны канцэрт-прэзэнтацыя. У ім удзельнічаюць WZ-orkiestra і салісты Сьвятлана Бень, Ксенія Мінчанка, Алесь Зайцаў, Янка Маўзер, Галіна Казіміроўская, Мікола Прылуцкі, Наста Някрасава, Яўгенія Лятун, Ганна Хітрык.