Паэт і журналіст Глеб Лабадзенка абвясьціў народную акцыю калектыўнага зьбеларушваньня электроннай энцыкляпэдыі “Глобус Беларусі”.
Гэты самы поўны на сёньня ілюстраваны збор помнікаў архітэктуры Беларусі запачаткаваў восем гадоў таму праграміст Андрэй Дыбоўскі. І запачаткаваў яго па-расейску. Аднак цяпер ён хоча, каб ягоная энцыкляпэдыя была ў сеціве на мове тытульнай нацыі краіны.
На старонках сайту globus.tut.by — ужо больш за 500 тысяч знакаў тэксту. Натуральна, што аднаму чалавеку гэтулькі перакласьці нялёгка. Таму Глеб Лабадзенка ўзяўся каардынаваць калектыўны пераклад. Вядома, можна было б запрасіць групу прафэсіяналаў, але, кажа спадар Лабадзенка, робячы нешта для беларускай культуры цэлай грамадой, мы спрыяем кансалідацыі нацыі. Гэта па-першае. А па-другое, тыя людзі, якія ўжо далучыліся да акцыі, пачынаюць шукаць у “Глобусе Беларусі” свае родныя мясьціны, больш дазнаюцца пра знаёмыя з маленства архітэктурныя помнікі і пераймаюцца клопатам пра іх захаванасьць.
Усіх тых, хто хоча ўзяць удзел у народным зьбеларушваньні “Глобуса Беларусі”, каардынатар акцыі просіць шукаць падрабязнасьці на адрасе labadzenka.by. Пытаньні, заўвагі і прапановы прымаюцца таксама на мэйл labadzenka@gmail.com,у аську 431-580-025 і на skype labadzenka.