Аб’яднаная грамадзянская партыя мае намер правесьці сёлета пяць значных грамадзкіх кампаніяў. Пра гэта сёньня абвясьціў старшыня партыі Анатоль Лябедзька. Ён назваў галоўнай падзеяй 2010-га году выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.
Агучваючы пляны, спадар Лябедзька заклікаў усе дэмакратычныя сілы аб’яднацца. Калі ўдасца згуртавацца, то ў 2010-м годзе можна будзе выйсьці за звычайнае кола падтрымкі дэмакратычных зьменаў, сказаў лідэр АГП.
Аднак Анатоль Лябедзька прызнаў: стала цяжка знайсьці кандыдатаў у дэпутаты:
“Мы прааналізавалі нашы сілы. У нармальнай сытуацыі мы павінны былі б вылучаць тысячу кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Гэта наш патэнцыял. А рэаліі такія, што будзе чалавек 150—300. Матывацыя ў людзей вельмі невялікая. За 15 гадоў Ярмошына і Лукашэнка зрабілі ўсё, каб зьнішчыць матывацыю ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях”.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына таксама прагназуе невысокую актыўнасьць удзельнікаў рэгіянальных выбараў:
“Звычайна ў нас і кандыдатаў на мясцовых выбарах ня вельмі многа. Напрыклад, у сельскія саветы ў нас пераважна ідуць безальтэрнатыўныя кандыдаты. Гэта калі не лічыць мясцовыя саветы вакол Менску. Вось тут і ідзе перадвыбарная барацьба. А звычайна ў сярэднім па краіне на мясцовых выбарах на адзін дэпутацкі мандат прэтэндуюць 1,1—1,2 кандыдата”.
Да кампаніі мясцовых выбараў будуць дапасаваныя і “кропкавыя праймэрыз”, падкрэсьліў Анатоль Лябедзька:
“Мы былі і застаёмся ня толькі ініцыятарамі, але і гарачымі прыхільнікамі ідэі праймэрыз. Як мінімум кропкавыя праймэрыз павінны адбыцца да кампаніі ў мясцовыя саветы”.
Праймэрыз – гэта папярэднія выбары, тып галасаваньня, пры якім абіраецца адзін кандыдат ад адных і тых жа палітычных структураў – у дадзеным выпадку ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Сэнс гэтай працэдуры ў тым, каб на асноўных выбарах блізкія кандыдаты не адбіралі галасы адзін у аднаго.
Праз кропкавыя праймэрыз Аб’яднаныя дэмсілы хочуць вызначыць свайго адзінага кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах, якія павінны адбыцца ў 2011 годзе. Правядзеньне праймэрыз, на думку дэмакратычных актывістаў, адкажа на два пытаньні: ці гатовыя выбарнікі мяняць палітычную сытуацыю ў краіне і як будуць паводзіць сябе ўлады?
Найбольш верагодна, што працэдура праймэрыз пройдзе ў аршанскім рэгіёне.