Беларуская транспартная пракуратура спыніла расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце крушэньня польскага верталёта 31 кастрычніка 2010 году.
Агенцтва БЕЛТА прыводзіць выказваньне неназванага чыноўніка Транспартнай пракуратуры, які сказаў: “Мы спыняем расьсьледаваньне справы і канстатуем, што віны беларускіх навігацыйных, памежных службаў або звычайных грамадзянаў няма. Ніякіх перашкод верталёту нашы прыборы не стваралі”.
У Польшчы расьсьледаваньне працягваецца.
Верталёт памежнай стражы Польшчы пацярпеў катастрофу 31 кастрычніка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Абломкі верталёта і целы трох членаў экіпажу былі знойдзеныя ў 200 мэтрах ад мяжы з Польшчай.