Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі так выказаўся наконт заробкаў беларусаў у 2010-м годзе:
“У нас ёсьць абавязак давесьці сярэдні заробак да 500 даляраў. Гэтая лічба для нас сьвятая. Яна была ўхваленая на Ўсебеларускім сходзе 5 гадоў таму. Пэнсіі таксама павінны вырасьці на 8—10 працэнтаў”.
Эканаміст Леў Марголін камэнтуе гэтае выказваньне для нашага радыё:
"Сярэдняга заробку ў 500 даляраў, на мой погляд, можна дасягнуць толькі ў адным выпадку – калі рэзка вырастуць цэны. Калі, напрыклад, бохан хлеба будзе каштаваць 2 даляры, а кіляграм цукру – 5 даляраў. Вось тады можа быць заробак і 500 даляраў. Іншага выйсьця няма".