Год сюрпрызаў

_extraneus_

Прамінулы 2010 год прысароміў усіх прарокаў — астролягаў і аналітыкаў, скептыкаў і летуценьнікаў, аптымістаў і рэалістаў. Жыцьцё, як заўжды, выкінула свае каленцы.

Хто б, напрыклад, мог падумаць, што: літаратурнага Нобэля дадуць нарэшце сапраўды вартаму пісьменьніку; лідэрам эканамічнага росту стане архіпэляг Тувалу, вокамгненна патроіўшы сваё нацыянальнае багацьце пасьля прызнаньня Паўднёвай Асэтыі; Ізраіль такі нанясе авіяўдар па Іране, а Расея зноў з трэскам капітулюе ў чарговай гандлёвай вайне зь Сінявокай; прэзыдэнты Лукашэнка і Цімашэнка дасягнуць вялізнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах; у Менску пройдзе першы гей-прайд, асноўнымі ўдзельнікамі якога стануць людзі з гумовымі дручкамі; у спорце беларусаў будуць чакаць адно рэкорды і перамогі — Аляксандар Глеб стане найдаражэйшым футбалістам плянэты (паводле адносінаў затрачаных на яго клюбных грошай да хвілінаў, праведзеных на полі), а Андрэй Арамнаў — наймацнейшым шахматыстам (на жаль, пакуль толькі ў літаральным сэнсе).

Жыцьцё падкінула сюрпрызаў, і толькі людзі засталіся людзьмі — гэтаксама марнуюць час на сваркі, мітусьню і зайздрасьць і спадзяюцца на свой калядны цуд.