2009: Год у фатаздымках

1 студзеня. Навагоднія сьвяткаваньні ў Празе. У той дзень Чэская Рэспубліка пераняла ў Францыі старшынёўства ў Эўразьвязе на першую палову году.

7 студзеня. Шыіцкія пілігрымы каля магілы імама Хусэйна ў горадзе Кербэла. Сотні тысячаў ірацкіх шыітаў штогод наведваюць Кербэлу ў памяць аб сьмерці імама Хусэйна.

19 студзеня. Цела расейскага адваката Станіслава Макелава, застрэленага ў Маскве. Маркелаў сярод іншага абараняў інтарэсы сям'і чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай і абскарджваў датэрміновае вызваленьне расейскага афіцэра, асуджанага за яе забойства.

20 студзеня. Рука Барака Абамы на Бібліі падчас цырымоніі прысягі 44-га прэзыдэнта ЗША ў Вашынгтоне.

20 студзеня. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і ягоная жонка Мішэль Абама танцуюць на ўрачыстым балі ў Вашынгтоне.

27 студзеня. Новаабраны патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл цалуе крыж у храме Хрыста-Збаўцы ў Маскве.

31 студзеня. Расейская міліцыя затрымлівае актывіста Нацыянал-бальшавісцкай партыі падчас камуністычнага мітынгу ў цэнтры Масквы.

7 лютага. Удзельнікі міжнароднага фэстывалю Санта Клаўсаў у кіргіскім Бішкеку.

10 лютага. Іранскія студэнткі з нацыянальнымі сьцягамі на цырымоніі ў Тэгеране ў гонар 30-годзьдзя ісламскай рэвалюцыі ў Іране.

14 лютага. Беларуская міліцыя затрымлівае моладзевых актывістаў падчас традыцыйнага шэсьця на Дзень сьвятога Валянціна.

15 лютага. Косаўскі альбанец усталёўвае альбанскія сьцягі напярэдадні першай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі. Косава, дзе большасьць складаюць этнічныя альбанцы, абвясьціла незалежнасьць 17 лютага 2008 году. На сёньня больш за 50 краінаў прызналі незалежнасьць Косава.

25 лютага. "Конемабіль", які зрабіў Іван Мельнікаў, жыхар вёскі Стары Куклюк у Татарстане.

26 лютага. Амэрыканскія вайскоўцы ў самалёце, які па дарозе ў Нямеччыну з Аўганістану спыніўся на базе ў Манасе за 30 кілямэтраў ад кіргіскай сталіцы, Бішкеку. Злучаныя Штаты ўсё яшчэ спрабуюць дамовіцца ў Кіргізіяй, каб захаваць базу, якую кіргіскі ўрад вырашыў зачыніць.

6 сакавіка. Рукі дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан і міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. На сустрэчы ў Жэнэве Клінтан падарыла Лаўрову скрынку з чырвонай кнопкай і надпісам па-ангельску "reset", а па-расейску "перегрузка" замест "перезагрузка".

9 сакавіка. Фэервэрк над мячэцьцю Ахмада Кадырава ў сталіцы Чачні, Грозным, у гонар дня нараджэньня прарока Мухамэда.

16 сакавіка. Вакцынацыя супраць поліяміеліту ў Аўганістане. 15 сакавіка ў краіне пачалася трохдзённая кампанія імунізацыі, якую супольна ладзілі Міністэрства аховы здароўя, дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя. Аўганістан -- адна зь нешматлікіх краінаў сьвету, дзе па-ранейшаму штогод рэгіструюцца новыя выпадкі гэтага вірусу.

16 сакавіка. Людзі загараюць каля Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Санкт-Пецярбургу.

24 сакавіка. Традыцыйная кіргіская спартовая гульня Кок-Бару ў Бішкеку падчас сьвяткаваньняў чацьвертай гадавіны рэвалюцыі 2005 году ў Кіргізіі.

26 сакавіка. Курсанткі ірацкай паліцыі ў горадзе Кербэла вывучаюць аўтаматы Калашнікава. У той жа дзень ад выбуху бомбы ў Багдадзе загінулі прынамсі 16 чалавек.

1 красавіка. Чальцы пракрамлёўскай моладзевай групоўкі "Наши" кідаюць у Маскве абуткам у баскетбольны кошык з партрэтам грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

4 красавіка. Мост паміж Келем у Нямеччыне і Страсбурам у Францыі падчас саміту НАТО, на якім адзначалі 60-годзьдзе арганізацыі.

5 красавіка. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае ў Празе непадалёк ад помніка першаму прэзыдэнту Чэхаславаччыны Томашу Масарыку. Абама паабяцаў, што ЗША ўзначаляць намаганьні зрабіць сьвет вольным ад ядзернай зброі.

8 красавіка. Пратэст каля ўрадавага будынку ў Кішынэве супраць афіцыйных вынікаў выбараў.

10 красавіка. Зьняволенага былога найбагацейшага бізнэсоўца Расеі Міхаіла Хадаркоўскага вядуць у Хамоўніцкі раённы суд Масквы для разгляду новай справы супраць яго.

18 красавіка. Іранскія снайпэры ў поўным камуфляжы бяруць удзел у парадзе ў Тэгеране на Дзень войска.

24 траўня. Актывісты ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНСО ў Львове адзначаюць Дзень герояў, прысьвечаны тым, хто аддаў жыцьцё за незалежнасьць Украіны.

4 чэрвеня. Палестынец у кавярні ў горадзе Бэтлеем на заходнім беразе ракі Ярдан глядзіць прамову прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Каірскім унівэрсытэце. Палестынскія ўлады назвалі "добрым пачаткам" прамову Абамы да мусульманскага сьвету, у якой ён выказаў падтрымку Палестыскай дзяржаве.

13 чэрвеня. Сутыкненьне з паліцыяй падчас пратэстаў у Тэгеране прыхільнікаў Мір Хусэйна Мусаві, пераможанага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах ў Іране. Удзельнікі пратэстаў назвалі афіцыйныя вынікі выбараў сфальшаванымі.

18 чэрвеня. Прыхільнікі Мір Хусэйна Мусаві, пераможанага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах ў Іране, на вуліцах Тэгерану. Удзельнікі пратэстаў назвалі афіцыйныя вынікі выбараў сфальшаванымі.

20 чэрвеня. Кадр зь відэа, на якім людзі спрабуюць дапамагчы параненай удзельніцы пратэсту ў Тэгеране. Прынамсі 10 чалавек загінулі падчас пратэстаў, удзельнікі якіх назвалі афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Іране сфальшаванымі.

29 чэрвеня. Плякат ад іранскіх фанаў каля мэмарыялу Майкла Джэксана ў Каліфорніі. Джэксан памер 25 чэрвеня ва ўзросьце 50 гадоў.

7 ліпеня. Удзельнікі пратэсту этнічных уйгураў у кітайскай правінцыі Сіньцьзян нясуць жанчыну, якая згубіла прытомнасьць.

7 ліпеня. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў паціскаюць рукі на расейска-амэрыканскім бізнэс-саміце.

7 ліпеня. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў слухае прамову прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Маскве. Абама сказаў, што Злучаным Штатам патрэбная моцная, заможная, але таксама і дэмакратычная Расея.

28 ліпеня. Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (справа) і ўкраінскі мітрапаліт Уладзімер падчас службы ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Патрыярх Кірыл наведаў Украіну зь дзесяцідзённым візытам.

31 ліпеня. Міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў "Маршу нязгодных" у Маскве.

3 жніўня. Расейскі прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін плавае на вакацыях каля гораду Кізыл у паўднёвай Сібіры.

8 жніўня. Людзі ў Цхінвалі ўшаноўваюць памяць ахвяраў расейска-грузінскай вайны 2008 году.

14 жніўня. Прыхільнікі кандыдата ў прэзыдэнты Аўганістану Абдулы Абдулы чакаюць яго прыезду на мітынг у правінцыі Дайкундзі.

16 жніўня. Жыхары Кабулу глядзяць тэледэбаты ў жывым эфіры паміж прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем і і двума іншымі кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта, Рамзанам Башардостам і Ашрафам Гані.

17 жніўня. Імамы моляцца ў старажытным горадзе Булгар у Чувашыі.

17 жніўня. Добраахвотнікі выносяць целы ахвяраў тэракту ў Назрані, дзе машына з выбуховым рэчывам пратараніла пастарунак міліцыі, у выніку чаго 16 чалавек загінула, дзясяткі былі параненыя.

19 жніўня. Ратаўнікі з расейскага МНС на месцы аварыі на Саяна-Шушанскай ГЭС. Праз два дні пасьля затапленьня станцыі 62 чалавекі заставаліся нязнойдзеныя.

20 жніўня. Ва ўмовах узмоцненых захадаў бясьпекі ў Афганістане прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Дзеля прадухіленьня шматразовага галасаваньня, выбарцы мусілі мачаць палец у незмывальнае чарніла.

1 верасьня. Польскі вэтэран на адзначэньні 70-й гадавіны пачатку !-й сусьветнай вайны ля помніка Вэстэрплятэ ў Гданьску.

8 верасьня. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў уручае тэнісістцы Алене Дзяменьцьевай ордэн “За заслугі перад Айчынай”.

1 кастрычніка. Адзначэньне ў Пэкіне 60-й гадавіны з дня заснаваньня Кітайскай Народнай Рэспублікі.

12 кастрычніка. Адкрыцьцё помніка былому прэзыдэнту ЗША Білу Клінтану ў сталіцы Косава Прышціне.

6 кастрычніка. Расейскія санітарныя службы рыхтуюцца спаліць тушы здохлай жывёлы падчас ліквідацыі ачагу афрыканскай чумы ў Растоўскай вобласьці.

12 кастрычніка. Амэрыканскія марскія пяхотнікі чакаюць пасадкі верталёта, які перавязе іх на апэрацыйную базу на поўдні Афганістану пасьля апэрацыі, падчас якой было забіта два дзясяткі талібаў.

13 кастрычніка. Мэдсястра даглядае ў шпіталі ірацкага вайскоўца, параненага падчас нападу на патруль у ваколіцах Кіркуку на поўначы Іраку

17 кастрычніка. Пусканьне паветраных зьмеяў - улюбёная забава іранскіх дзяцей.

19 кастрычніка. Стары на птушыным рынку ў Кабуле празь некалькі дзён пасьля выбараў, на якіх былі адзначаныя шматлікія парушэньні.

20 кастрычніка. Амэрыканскі актор Энды Гарсія ў Тбілісі падчас здымкаў фільму пра “Рэвалюцыю ружаў”

25 кастрычніка. 90 чалавек загінула ў цэнтры Багдаду ў выніку выбуху перад будынкамі Міністэрства юстыцыі і Міністэрства працы.

28 кастрычніка. У выніку тэракту на рынку ў Пэшавары, Пакістан, загінула 80 чалавек.

29 кастрычніка. Эпідэмія сьвінога грыпу пашыраецца ў Чыце на ўсходзе Расеі.

1 лістапада. Дзяды ў Курапатах.

4 лістапада. Дэманстрацыя ў Тэгеране ў 30-ю гадавіну захопу амэрыканскай амбасады іранскімі студэнтамі.

5 лістапада. Рэпэтыцыя параду на Чырвонай плошчы ў 68-ю гадавіну гістарычнага параду 7 лістапада 1941 году.

6 лістапада. Дрэва прарасло праз бампэр старога фольксвагена з ГДР-аўскай рэгістрацыяй - першага аўтамабіля, які пераехаў міжнямецкую мяжу пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны.

7 лістапада. Камуністы адзначаюць у Маскве 92-ю гадавіну Кастрычніцкага перавароту.

9 лістапада. Адзначэньне 20-годздьзя падзеньня Бэрлінскай сьцяны. У 20.00 каля тысячы костак даміно, якія сымбалізуюць сьцяну, упадуць.

10 лістапада. Цырымонія пахаваньня 13 амэрыканскіх вайскоўцаў, забітых 5 лістапада на базе Форт Гуд у штаце Тэксас, дзе вайсковы псыхоляг Нідал Малік Хасан нечакана распачаў страляніну.

15 лістапада. Пахаваньне ў Бялградзе патрыярха Сэрбскай праваслаўнай царквы Паўла.

17 лістапада. Сымбалічнае падзеньне Жалезнай заслоны на Народным праспэкце ў Празе ў 20-ю гадавіну падзеяў “Аксамітнай рэвалюцыі”.

26 лістапада. Мусульманскія паломнікі на гары Арафат у ваколіцах Мэккі падчас штогадовага хаджу.

28 лістапада. У выніку катастрофы цягніка Масква-Пецярбург у Наўгародзкай вобласьці загінула 39 і было паранена больш за 100 чалавек.

10 сьнежня. Уручэньне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму ў Осла Нобэлеўскай прэміі міру.