Тыдзень у фатаздымках, 20 — 26 сьнежня

20 сьнежня - У нядзелю 20 сьнежня ў Нью-Ёрку перад будынкам ААН прайшоў мітынг у падтрымку Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі.

20 сьнежня - Сьнегапад у Менску. Камунальныя службы на выходных амаль не працавалі, а аўтамабілістаў узьнікла шмат праблемаў

20 сьнежня - Прывакзальная плошча у Гомелі пасьля сьнегападу

22 сьнежня - Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч правёў прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную вынікам візыту біскупаў Беларусі ў Ватыкан. Перад дзяленьнем аплаткай урывак з Эвангельля чытае а. Юры Санько.

22 сьнежня - Каля 20 актывістаў беларускага праваабарончага руху, апранутыя ў строі Дзядоў Маразоў і Сьнягурак паспрабавалі перадаць пэтыцыю ў Палату Прадстаўнікоў з патрабаваньнем адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

22 сьнежня - Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі зараз праходзяць калядныя распродажы мёду з Расеі і Ўкраіны.Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі зараз праходзяць калядныя распродажы мёду з Расеі і Ўкраіны. Дзяўчаты-«пчолы» з БРСМу рэклямуюць мёд на сьнежаньскім кірмашы ў Горадні.

23 сьнежня - У Лёндане на 74-м годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч.

23 сьнежня - У Менску былі ўручаныя Нацыянальныя прэміі грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97” у галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.

24 сьнежня - Каля помніка Адаму Міцкевічу ў Менску адбылася сьвяточная імпрэза з нагоды 211-х угодкаў паэта, якія адзначаюцца 24 сьнежня. Гэта штогадовая ўрачыстасьць, якую напярэдадні Раства Хрыстовага праводзіць каталіцкі касьцёл у Беларусі.

24 сьнежня - Актывісты кампаніі "Эўрапейская Беларусь" вывесілі нацыянальныя сьцягі на мосьце над Партызанскім праспэктам у Менску. Акцыя была прымеркаваная да гадавіны расстрэлу ў 1942 годзе нямецкімі карнікамі аднаго зь лідэраў беларускага нацыянальнага руху, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

24 сьнежня - Сястра Паўліна з касьцёлу Нараджэньня Божай Маці ў Гомелі аздабляе бэтлеемскую стаенку, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос у касьцёле Нараджэньня Божай Маці ў Гомелі.

25 сьнежня - У Празе адбылася беларускамоўная калядная літургія

25 сьнежня - Каля 20 параў Дзядоў Марозаў і Сьнягурак ад кожнага раёну сталіцы разам з казачнымі пэрсанажамі прайшлі ад Палацу спорту да Кастрычніцкай плошчы.

25 сьнежня - Каля 20 параў Дзядоў Марозаў і Сьнягурак ад кожнага раёну сталіцы разам з казачнымі пэрсанажамі прайшлі ад Палацу спорту да Кастрычніцкай плошчы.