Лідэры АДС падвялі вынікі году ў інтэрнэце

Your browser doesn’t support HTML5

АДС падвялі вынікі году



22 сьнежня лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў правялі онлайн-канфэрэнцыю па выніках году. У канфэрэнцыі бралі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, генэральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслаў Грыб, старшыня партыі Анатоль Ляўковіч і сябра сойму Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Усяго лідэрам АДС было зададзена болей за 30 пытаньняў, зь іх большасьць — пра дачыненьні ўнутры апазыцыі і пра тактыку далейшага змаганьня за дэмакратыю.