У часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у лідэра апазыцыйных камуністаў Сяргея Калякіна спыталі, які ў яго быў максымальны выйгрыш у гульні ў казіно ці на аўтаматах.
Пры гэтым спаслаліся на тое, што па БТ неяк паказвалі Сяргея Калякіна ля гульнявых аўтаматаў. Спадар Калякін адказаў:
“Я лічу, што Беларусь павінна ўпарадкаваць гульнявы бізнэс. Дзяржава проста абірае людзей, заваблівае іх у казіно і залі аўтаматаў. Гэта лахатрон, які нажываецца на шараговых грамадзянах… Самы вялікі выйгрыш — 3 мільёны расейскіх рублёў. І я ніколі не прайграю”.