Беларусь і Ватыкан рыхтуюцца да супрацоўніцтва

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч правёў калядную сустрэчу з журналістамі і супрацоўнікамі СМІ. Адначасна таксама адбылася прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная вынікам візіту біскупаў Беларусі ў Ватыкан.

Кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў афіцыйна запрасіла Папу рымскага наведаць Беларусь. Арцыбіскуп таксама паведаміў, што адной з тэмаў абмеркаваньняў падчас сустрэч у Апостальскай сталіцы было падпісаньне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Ватыканам”.

Падрабязнасьці чытайце пазьней на нашым сайце