Дэлегацыя спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая знаходзіцца ў Менску, сёньня ўвечары сустрэлася з прадстаўнікамі Нацыянальнага сходу.
Удзельніца гэтай размовы дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Валянціна Лявоненка расказала «Свабодзе»:
«Гэта была рабочая сустрэча. Вырашыліся пытаньні, пра якія мы дамаўляліся раней. Да таго ж мы добра знаёмыя з чальцамі дэлегацыі, якія ўжо наведвалі Беларусь. У прыватнасьці, яны былі ў нас падчас сумеснага сэмінару ў сакавіку сёлета.
І сёньня мы дамовіліся правесьці ў сакавіку 2010 году яшчэ адзін сэмінар. Ён будзе ўжо трэцім па ліку. Гэта папярэдняя дамоўленасьць, якая будзе абмяркоўвацца пазьней ужо больш канкрэтна».