Студэнты і навучэнцы, якія атрымліваюць адукацыю на завочнай альбо вечаровай форме навучаньня, страцяць права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу. Гэта вынікае са зьменаў, якія 18 сьнежня прынялі ў першым чытаньні дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў у закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».
Што важней для дзяржавыт адукаваныя спэцыялісты альбо напаўненьне войска? Як успрыме моладзь гэтае рашэньне ўладаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітык, былы старшыня Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Алесь Міхалевіч.
— Афіцыйная прапаганда кажа, што служыць у беларускім войску такі гонар, што нават ледзь не чарга выстройваецца, і бяруць толькі саміх лепшых. Але ці ня сьведчыць апошняе рашэньне, што беларускаму войску відавочна не хапае штыхоў?
— Выглядае, што сапраўды беларускаму войску не хапае салдат. Нагадаю, што ў савецкі час і тэрміны службы былі нашмат большыя, і студэнтаў забіралі ў войска нават зь дзённага аддзяленьня. 18-гадовыя хлопцы пасьпявалі адвучыцца адзін курс і ішлі служыць у войска.
На мой погляд, асноўная праблема — гэта канцэпцыя сёньняшняй беларускай арміі. Ці нам патрэбна прафэсійная армія альбо войска з прызыўнікоў. Калі казаць пра армію прызыўнікоў, то без такіх захадаў, як прызыў студэнтаў-завочнікаў ці студэнтаў вечаровай формы навучаньня, будзе проста вельмі цяжка скамплектаваць баяздольнае войска. У гэтым пляне я асабіста цалкам разумею гэтае рашэньне. Іншае пытаньне, што трэба мяняць усю сыстэму беларускай арміі —яна павінна быць стопрацэнтна кантрактнай.
— Ці можа гэтае рашэньне казаць пра сёньняшнія прыярытэты беларускай дзяржавы? Выглядае, што напаўненьне войска цяпер важней, чым адукаваныя спэцыялісты. Нават у Палаце Прадстаўнікоў старшыня камісіі па адукацыі Ўладзімер Здановіч выступіў супраць гэтай ініцыятывы.
— Трэба памятаць пра дэмаграфічную сытуацыю. Тая моладзь, якая нарадзілася падчас дэмаграфічнага буму пачатку 80-х, ужо выйшла з прызыўнога ўзросту. А патрэба ў прызыўніках застаецца той самай, войска не памяншаецца.
Таму я ня думаю, што ёсьць нейкія палітычная падставы для гэтага рашэньня. Упэўнены, што гэта зьвязана проста зь недаборам на сёньняшні дзень. Плюс гэта зьвязана з паніжэньнем узроўню салдат. Любы камандзір цудоўна ведае, што студэнты, якіх узялі ў войска, людзі зь сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыяй — нашмат лепшыя салдаты, чым тыя, якія маюць толькі сярэднюю.
— На вашу думку, як можа моладзь успрыняць гэтае рашэньне ўладаў? Будуць людзі імкнуцца нейкімі хітрыкамі яго абысьці ці, можа, нават будуць арганізаваныя нейкія формы пратэсту?
— Ня думаю пра формы пратэсту. Студэнты-завочнікі ніяк не арганізаваныя, яны сустракаюцца два разы ў год. А студэнтаў дзённага аддзяленьня гэта ніякім чынам не закранула. Таму, думаю, што ня будзе аніякіх пратэстаў і ня будзе ўвогуле ніякай арганізаванай рэакцыі.
— Афіцыйная прапаганда кажа, што служыць у беларускім войску такі гонар, што нават ледзь не чарга выстройваецца, і бяруць толькі саміх лепшых. Але ці ня сьведчыць апошняе рашэньне, што беларускаму войску відавочна не хапае штыхоў?
— Выглядае, што сапраўды беларускаму войску не хапае салдат. Нагадаю, што ў савецкі час і тэрміны службы былі нашмат большыя, і студэнтаў забіралі ў войска нават зь дзённага аддзяленьня. 18-гадовыя хлопцы пасьпявалі адвучыцца адзін курс і ішлі служыць у войска.
На мой погляд, асноўная праблема — гэта канцэпцыя сёньняшняй беларускай арміі. Ці нам патрэбна прафэсійная армія альбо войска з прызыўнікоў. Калі казаць пра армію прызыўнікоў, то без такіх захадаў, як прызыў студэнтаў-завочнікаў ці студэнтаў вечаровай формы навучаньня, будзе проста вельмі цяжка скамплектаваць баяздольнае войска. У гэтым пляне я асабіста цалкам разумею гэтае рашэньне. Іншае пытаньне, што трэба мяняць усю сыстэму беларускай арміі —
Любы камандзір цудоўна ведае, што людзі зь сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыяй — нашмат лепшыя салдаты.