Сьвет учора і сёньня: 17-18 сьнежня

Служба бясьпекі выводзіць актывістаў "Грынпісу" з Каралеўскага палацу падчас афіцыйнага абеду для кіраўнікоў дзяржаў, арганізаванага каралеваю Даніі Маргрэтэ II. У пятніцу ў Капэнгагене завяршаецца канфэрэнцыя ААН у пытаньнях кліматычных зьменаў.

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч сярод прыхільнікаў на мітынгу ў Львове.

Філіпіны: абвінавачаны ў арганізацыі зьвязаных з выбарамі масавых забойстваў Дату Унсай Андал Ампатуан чыніць супраціў паліцыянтам у будынку Міністэрства юстыцыі ў Маніле. Паводле сьледзтва, Ампатуан прычыніўся да сьмерці 57 чалавек з мэтаю змусіць свайго асноўнага канкурэнта на выбарах зьняць кандыдатуру.

Урачысты выпуск жанчын-афіцэраў паліцыі ў Нацыянальнай паліцыйнай акадэміі ў Манагуа.

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі пакідае мілянскі шпіталь, у якім знаходзіўся зь нядзелі. Пры інцыдэнце на пляцы ў Міляне нападнік выбіў палітыку два зубы і паламаў нос.

Людзі ў румынскай Тымішаары – у трамваі, што вяртае да падзеяў румынскай рэвалюцыі 1989 году.

Хлопчык працуе на фабрыцы для вытворчасьці паветраных шарыкаў у сталіцы Банглядэш Дацы. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Банглядэш налічваецца звыш шасьці мільёнаў непаўналетніх работнікаў.

Кокурс на найлепшых Дзеда Мароза і Сьнягурку ў Менску.

Філіпіны, правінцыя Альбай: вывяржэньне вулькану Маён.

Ружа ў сьнезе ў парыскім Каралеўскім садзе.