15 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку, якога ўжо былі адправілі ў калёнію на 7 гадоў – нібыта за крадзеж маёмасьці фірмы.
Сваякі Андрэя Бандарэнкі кажуць, што да апошняга ня верылі ў адмену прысуду і пастанову судовай калегіі слухалі “аўтаматычна”. Калі судзьдзя Назаранка сказаў, што “прысуд адмяняецца”, у судовай залі выбухнулі спантанныя авацыі. Судзьдзя шум рашуча спыніў, але ўсьмешкі з твараў ужо не зьнікалі. Празь некалькі хвілін бацька Андрэя Бандарэнкі Валер Рыгоравіч пракамэнтаваў рашэньне:
“Я вельмі рады, вельмі. Суд нарэшце падышоў да гэтай справы аб’ектыўна. Адразу было відаць, што абвінавачаньне прыдумана, што гэта помста за ягоны ўдзел у выбарчай кампаніі”.
Нагадаю, Першамайскі суд Менску ў кастрычніку палічыў Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы, створанай раней самім прадпрымальнікам, і пакараў яго 7 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Паводле сьледзтва, фармальна будучы ў фірме кансультантам, Андрэй Бандарэнка насамрэч ёй кіраваў і праз розныя махінацыі нібыта краў грошы і маёмасьць.
Пракурор Маладцова, якая падтрымлівала ў Менскім гарадзкім судзе абвінавачаньне Бандарэнку, казала, што ягоная віна даказаная сьведкамі, а таксама дадзенымі з пэрсанальнага кампутара.
Адвакат Зьміцер Лаеўскі, які працуе ў юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёну Менску, гэтак пракамэнтаваў адмену прысуду Бандарэнку:
“Суд усё ж такі прыслухаўся да нашай пазыцыі, якая адпачатку была такая: што абвінавачаньне не абгрунтаванае, бо Андрэй Бандарэнка ня быў службовай асобай, і што зусім не даказана, нібыта ён завалодаў нейкімі грашыма фірмы. Гэта галоўнае. Таксама не даказаныя іншыя прыкметы складу злачынства”.
Паводле Зьмітра Лаеўскага, ягонага падабароннага цягам найбліжэйшага часу мусяць перавесьці з Бабруйскай калёніі ў менскі сьледчы ізалятар. Адвакат не выключае, што новы разгляд справы адбудзецца ў студзені. Справу вярнулі ў той жа Першамайскі суд Менску, які ўжо судзіў прадпрымальніка.
Андрэй Бандарэнка — сябра АГП. Вядомы палітык, які належыць да гэтай партыі, Аляксандар Дабравольскі мяркуе, што перасьлед Бандарэнкі зьвязаны зь ягоным удзелам у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. Ці паўплываў на рашэньне Менскага гарадзкога суду палітычны фактар? — запытаўся я ў Аляксандра Дабравольскага:
“Хачу сказаць, што фармальна палітычных падставаў суд ня ўлічваў, але, безумоўна, грамадзкі рэзананс — рэч важная, і пазыцыя грамадзтва была ўлічаная. Нават калі б Бандарэнка ня быў кандыдатам у дэпутаты, усё роўна ніякіх доказаў ягонай віны сьледзтва не знайшло і высновы першага суду былі нічым не пацьверджаныя. Гэта стала відавочна і для суду вышэйшай інстанцыі”.
Вядома, што ў Бабруйскай калёніі Андрэй Бандарэнка ад 22 лістапада зь перапынкам на адзін дзень знаходзіцца ў карцэры. Паводле сястры прадпрымальніка Ірыны, яго пакаралі за адмову падпісаць дакумэнт, у якім ён мусіў прызнаць сябе вінаватым і заявіць, што “стаў на шлях выпраўленьня”. Калі пасьля вызваленьня Бандарэнка зноў адмовіўся падпісваць гэтае прызнаньне віны, яго зноў адправілі ў карцэр. Пра гэта Андрэй Бандарэнка пасьпеў паведаміць у кароткім лісьце:
“Зусім маленькі ліст, што ўсё ў парадку, што зараз зноў павінны ў карцэр адправіць, прывітаньне сябрам, сям’і, і больш ніякіх падрабязнасьцяў”.