Рэдактар сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна зьвязвае жаданьне правесьці рэвізію ў беларускім сэктары інтэрнэту з прызначэньнем на пасаду міністра інфармацыі колішняга ідэоляга прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага:
“Зьяўленьне гэтага законапраекту, безумоўна, зьвязана з надыходзячымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Улады ўсімі даступнымі сродкамі хочуць заблякаваць доступ беларусаў да аб’ектыўнай і незалежнай інфармацыі пра становішча ў краіне. Бо, акрамя інтэрнэту, іншых крыніцаў праўдзівай інфармацыі сёньня ў Беларусі не існуе. На мой погляд, зьдзяйсьняецца мара Алега Праляскоўскага, які яшчэ калі быў ідэолягам, марыў заблякаваць незалежныя палітычныя інтэрнэт-рэсурсы. І зараз, калі стаў новым міністрам інфармацыі, ён імкліва рухаецца да рэалізацыі сваёй мэты.
Увогуле ў законапраекце ёсьць тры вельмі небясьпечныя моманты. Найперш, зразумела: будуць блякавацца сайты, якія падаюцца дзяржаўным органам небясьпечнымі. У гэтым выпадку якраз можа ісьці гаворка пра незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. Па-другое, небясьпечна тое, што ў праекце ідзе размова аб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Гэтаксама справа можа тычыцца журналістаў, якія працуюць на інтэрнэт-рэсурсах, і адносна таго, каб прыцягваць іх да адказнасьці. Можа быць і адміністратыўная, і крымінальная адказнасьць, што аднолькава небясьпечна, і якраз на гэта павінны зьвярнуць увагу як беларускія, так і міжнародныя праваабаронцы. І трэці момант – мы зноў жа вяртаемся да пытаньня рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ. Гаворка ня толькі аб інтэрнэт-вэрсіях друкаваных СМІ, а ўлады якраз хочуць рэгістраваць непасрэдна інтэрнэт-рэсурсы. То бок, гаворка аб ужываньні на практыцы кітайскага досьведу. Што таксама небясьпечна, паколькі можа быць блякаваньне інтэрнэт-рэсурсаў, якія не знаходзяцца ў зоне by. Той жа сайт “Хартыі-97” у зоне by не знаходзіцца”.