Сьвет учора і сёньня: 13-14 сьнежня

Прэм'ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі – пасьля нападу на яго ў цэнтры Міляну. Кадар каналу "RAI24 News".

Члены экіпажу затрыманага ў Тайляндзе транспартнага самалёта, які накіроўваўся з грузам зброі з Паўночнай Карэі. У ліку затрыманых у Бангкоку грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў.

Кандыдат у прэзыдэнты Чылі ад Партыі нацыянальнага адраджэньня Сэбаст'ян Пінэра з жонкаю – пасьля заканчэньня галасаваньня на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Антафашысцкая дэманстрацыя ля мячэці ў Гэраў на захадзе Лёндану.

Мішэль і Барак Абамы з апранутымі ў касьцюмы эльфаў дзецьмі на калядным сьвяткаваньні ў Вашынгтоне.

Актывісты ў касьцюмах палярных мядзьведзяў падчас дэманстрацыі ў Капэнгагене пад лёзунгам "Уратуйце людзей таксама". У дацкай сталіцы 8-ы дзень працягваецца канфэрэнцыя ААН у пытаньнях кліматычных зьменаў.

Цяжарная жанчына шукае месца для ровара на стаянцы ў дзелавым раёне Капэнгагену.

Жыхарка Андаў разьмінаецца перад жаночым футбольным матчам ля Нацыянальнага стадыёну ў сталіцы Пэру Ліме.