Назіральнікаў ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі на выбарах прэзыдэнта Абхазіі не было. Пра гэта сёньня паведаміў “Свабодзе” сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:
“Афіцыйнага запрашэньня з Сухумі на адрас нашай камісіі не паступала. А без запрашэньня хто ж паедзе? Магчыма, хтосьці зь беларусаў і назіраў за гэтымі выбарамі, напрыклад, па лініі СНД, але дакладных зьвестак у мяне няма”.
У суботу ў Абхазіі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог дзейны прэзыдэнт Сяргей Багапш. Улады Грузіі выступілі з афіцыйнай заявай, што гэтыя выбары ня будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Дагэтуль Абхазію як сувэрэнную краіну прызналі толькі Расея, Нікарагуа ды Вэнэсуэла.
Парлямэнт Абхазіі зьвярнуўся да Нацыянальнага сходу Беларусі з просьбай прызнаць незалежнасьць і дзяржаўны сувэрэнітэт гэтай краіны. Гэтаксама зрабіў і парлямэнт Паўднёвай Асэтыі. Беларускія дэпутаты езьдзілі ў Сухумі, Цхінвалі і Тбілісі, але пакуль гэтае пытаньне на сэсіі не разглядалі.