Эканамісты падвялі вынікі першага крызіснага году ў Беларусі. У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла канфэрэнцыя " Першы год крызісу: выклікі для беларускай эканамічнай палітыкі". Яе наладзіў цэнтар " Дасьледаваньні. Прагнозы. Маніторынг".
Эканаміст Алена Ракава прааналізавала эканамічную палітыку ўраду і паспрабавала адказаць на пытаньне: «Што насамрэч мае месца: лібэральныя рэформы ці часовыя захады?»:
«Сказаць складана пра тое, што ў нас урад, адміністрацыя прэзыдэнта маюць прарынкавую накіраванасьць, што яны прарыначнікі. Няма ўсьведамленьня на самых вярхах, што насамрэч беларуская мадэль была і ёсьць недасканалая, з мноствам недахопаў. Бальшыня прынятых зьменаў мелі касмэтычны характар. Самы галоўны мінус — гэта адсутнасьць структурных рэформаў».
Паводле эканаміста Зьмітра Крука, урад спрабуе давесьці, што ў наступным годзе крызісу ўжо ня будзе і рэальна падтрымліваць высокія тэмпы росту. Аднак такая палітыка небясьпечная з гледзішча доўгатэрміновых пэрспэктыў. Дзе ж найбольш ударыў крызіс па беларускай эканоміцы?
«Найперш гэта зьнешні сэктар і наш экспарт. Шмат па якіх таварах мы страцілі зьнешнія рынкі. Па-другое, гэта патэнцыйныя праблемы ў банкаўскім сэктары. Тое, што сёньня шмат дзяржаўных банкаў маюць вялікія праблемы зь ліквіднасьцю і ў банкаўскім сэктары назапашаны пэўныя дыспрапорцыі. Гэтыя два напрамкі сталі асноўнымі для Беларусі».
Ці дасягнуў дна крызіс у Беларусі? Паводле дырэктара цэнтру Ігара Пеліпася, існуюць супярэчлівыя ацэнкі таго, ці дасягнуў ён дна ў цэлым у сьвеце:
«На гэтым этапе галоўным чынам за кошт зьнешніх пазыкаў удалося стабілізаваць макрасытуацыю. Але ці ўдасца атрымаць на асноўных рынках тыя ж пазыцыі, як было да крызісу? Беларусі давядзецца расплачвацца па крэдытах. Гэта таксама азначае, што беларуская эканоміка павінна стаць іншай і выпусьціць шмат канкурэнтнага тавару, каб хапіла і на пагашэньне крэдыту, і на больш-менш устойлівае разьвіцьцё. Праблема ня ў тым, ці дасягнулі мы дна. А ў тым, як мы адрэагавалі на крызіс».
Эканаміст Аляксандар Чубрык прэзэнтаваў даклад пра магчымыя наступствы крызісу для беларускіх хатніх гаспадарак. Ён лічыць, што беднасьць можа павялічыцца з-за рэцэсіі, росту беспрацоўя і інфляцыі ці дэвальвацыі.
У пацьверджаньне гэтаму — тэндэнцыі, характэрныя хіба што для эпохі савецкага дэфіцыту. Так, людзі ўсё часьцей здаюць у рамонт абутак 20-30-гадовай даўніны. Наплыў кліентаў адчулі ў майстэрнях Горадні. Майстар спадарыня Вера паказвае: усе стэляжы заваленыя абуткам, прычым самым розным:
«І 1980-х, і 90-х гадоў, хто які мае. Дык той яшчэ болей выношваецца, чым цяперашні».
Далучаецца спадарыня Марыя, якая толькі што прыняла абутак ад сталай жанчыны:
«Пераважна базарны абутак, танны, з цыраты, які нават ня клеіцца. Дый нагул стары абутак нясуць, яшчэ зь дзедаўскіх часоў. Адным словам: хто што знаходзіць у загашніку, тое і нясуць. Ідуць і маладыя, і старыя, і дзеці...»
Спадарыня здае ў рамонт адразу некалькі пар абутку: жаночыя боты і мужчынскія туфлі. Кажа, што набываць добры і новы абутак на ўсю сям’ю дорага, бо нармальны абутак пачынаецца ад 100 эўра:
«Доўга носім, па некалькі сэзонаў. Гэта сын яшчэ часьцей можа мяняць, а мы з мужам — гадоў па пяць. Толькі вось з моды выходзяць, а так яшчэ можна было б падрамантаваць і хадзіць. Я вельмі акуратна нашу абутак».
Спадарыня Вера распавядае: калі раней людзі маглі дазволіць сабе некалькі пар добрага абутку, то зараз абутак заношваюць да дзірак. Некаторыя прыходзяць і просяць, каб зрабілі ім адразу, бо абутку на перамену няма.
8 сьнежня адзначалася 10-годзьдзе так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. За гэты час у гісторыі двухбаковых адносінаў быў шэраг эканамічных крызісаў, якія атрымлівалі назвы гандлёвых войнаў — «газавай», «цукровай», «малочнай». Таксама рабіліся спробы з дапамогай саюзнага бюджэту рэалізаваць розныя эканамічныя праекты. Ці мелі яны плён?
У Гарадзенскай вобласьці ў ніводнай з галін народнай гаспадаркі ня зьдзейсьнены ніводзін сумесны праект у межах саюзнай дзяржавы. Спэцыяліст абласнога камітэту ў галіне гароднінаводзтва і садаводзтва Віктар Кірэй кажа: адносіны з расейскім партнэрамі ажыцьцяўляюцца пераважна на ўзроўні гандлю. Хоць рэгіён прапануе расейцам заключаць доўгатэрміновыя дамовы на пастаўку прадукцыі.
«Яны не адкідаюць гэтага, але ў прынцыпе да падобных дамоваў на практыцы мы не дайшлі, каб, да прыкладу, спэцыяльна для іх нешта сеялі альбо высаджвалі на сваіх палях і потым толькі для іх рэалізоўвалі».
Спадар Кірэй кажа, што больш рэальную афарбоўку з сумеснымі праектамі набываюць прапановы сэрбаў па высаджваньні садоў, а таксама Казахстану па вырошчваньні розных гатункаў бульбы з Гарадзеншчыны на казахстанскіх землях.
Што тычыцца сумесных праектаў у галіне эканомікі, то ў аддзеле зьнешніх сувязяў камітэту эканомікі зазначылі: падобнай практыкі пакуль не існуе.
На Магілёўшчыне экспарт тавараў на рынак Расеі зьменшыўся ў параўнаньні зь мінулым годам амаль на 40%. Прадпрыемствы рэгіёну мусяць пераарыентаваць сваю вытворчасьць на рынкі іншых краінаў, бо ня ўпэўненыя ў стабільнасьці расейскай эканомікі. Сярод іх — Бабруйскі машынабудаўнічы завод. Як зазначае супрацоўніца адміністрацыі прадпрыемства, вышукваюцца магчымасьці выхаду на заходнія рынкі:
«Ня сталі заяўкі да нас ісьці, таму зьнізіўся экспарт. У нас жа і дылеры ёсьць у Расеі, і яны спынілі працу. Канкурэнцыя сёньня ёсьць, аднак заводу 110 гадоў, таму мы стараемся трымацца на рынку. Вось сёньня якраз сустракаюць дэлегацыю з Румыніі. Яны паглядзелі нашу працу, і плянуецца добрая замова».
Арыентацыя на расейскі рынак прывяла да росту аб’ёмаў незапатрабаванай прадукцыі. Яе запасы ацэньваюцца ў 550 мільярдаў рублёў. Старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік пагражаў звольніць кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія дапусьцілі рост складзкіх запасаў і зьменшылі аб’ёмы вытворчасьці. Сярод іх згадваецца й кіраўнік машынабудаўнічага прадпрыемства.
На расейскі рынак пастаўляцца больш за 65% прадукцыі Магілёўшчыны.Расея застаецца асноўным інвэстарам эканомікі рэгіёну, але не адзіным. За 9 месяцаў яна інвэставала блізу 20 мільёнаў даляраў. Ангельцы між тым — 19 мільёнаў, кіпрыёты — больш за 13 мільёнаў.
Прадпрыемствы, каб разладаваць склады, пагаджаюцца на любыя ўмовы пакупнікоў. У выніку прадаюць прадукцыю неіснуючым фірмам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, страты ад такога продажу ацэньваюцца ў 3,5 мільярда рублёў. У праваахоўныя органы за год зьвярнулася больш за 200 кіраўнікоў прадпрыемстваў з просьбай знайсьці страчаны тавар.
Днямі мсьціслаўскі масласырзавод прадаў невядомаму прадпрымальніку 20 тон масла. За яго бізнэсовец не разьлічыўся. Страты прадпрыемства ацэньваюцца ў 200 мільёнаў рублёў. Месяц таму з бабруйскай «Белшыны» спрабавалі вывезьці ў Расею 1,5 тысячы пакрышак на суму 150 мільёнаў рублёў. Дакумэнты былі аформленыя на неіснуючую ў Расеі фірму.
У тым, што з прадпрыемстваў незаконна вывозіцца тавар, вінавацяць прамыслоўцаў, якія нядбайна падыходзяць да вывучэньня дзелавой рэпутацыі сваіх партнэраў.
На сёньня запасы незапатрабаванай прадукцыі на складах прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці ацэньваюцца ў 558 мільярдаў рублёў. За лістапад аб’ёмы заляжалых тавараў скараціліся ўсяго на 13 мільярдаў.
На тле несуцяшальных тэндэнцый заяўляецца, што напрыканцы 2010 году заробкі бюджэтнікаў дасягнуць у эквіваленце 420 даляраў, а тых, хто працуе ў вытворчай сфэры, — 500. Гэтыя лічбы назваў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец:
«У наступным годзе рост узроўню прыбыткаў грамадзян і іх дабрабыту будзе зьяўляцца асноўным прыярытэтам бюджэтнай палітыкі. Забясьпечыўшы выхад на заплянаваныя тэмпы эканамічнага росту, мы зможам сфармаваць у бюджэце дастатковыя рэсурсы для падвышэньня заробкаў у бюджэтнай сфэры на 15% у рэальным выражэньні».
Тым часам, як зазначыў спадар Харкавец, падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ) ад 1 студзеня 2010 году павышаецца з 18 да 20%. Гэта, па яго словах, дапаможа напаўняць бюджэт, бо менавіта ПДВ дае прыбытку для дзяржавы больш за іншыя падаткі. А вось адметнасьцю бюджэту на наступны год міністар назваў канцэнтрацыю грошай у рэзэрвовых фондах. Ён патлумачыў: так будзе лягчэй, калі раптам узьнікнуць нейкія нечаканыя абставіны:
«Да атрыманьня заплянаванай дынамікі і адпаведна прыбыткаў бюджэту дадатковыя рэсурсы на канкрэтныя выдаткі не разьдзеленыя. Яны сабраныя ў рэзэрвовых фондах прэзыдэнта Беларусі і мясцовых органаў улады».
11 сьнежня ўрад Беларусі і Ашчадны банк Расеі падпісалі пагадненьне аб пакупцы расейскім банкам 93% акцыяў адкрытага акцыянэрнага таварыства «БПС-Банк» за 280 мільёнаў даляраў і заключылі інвэстыцыйнае пагадненьне аб доўгатэрміновым разьвіцьці «Белпрамбудбанка».
Старшыня Дзяржкаммаёмасьці Георгій Кузьняцоў і кіраўнік праўленьня Ашчаднага банку Расеі Герман Грэф падпісалі дамову куплі-продажу «БПС-Банка». Ашчадны банк да 2014 года прадставіць Беларусі крэдыт у 2 мільярда даляраў і ўнясе ў статутны фонд купленага «БПС-Банка» 350 мільёнаў даляраў. Экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч наконт зьдзелкі выказаўся так:
«Прадалі вельмі танна. Гэта буйнейшы банк Беларусі, і цана павінна быць дастаткова высокая. Гэты банк мае філіялы, аддзяленьні ва ўсіх гарадах, ён мае салідную, буйную кліентуру — гэта ўсё цэніцца на фінансавым рынку, Я лічыў, што мінімум 500 мільёнаў, да 1 мільярда кошт павінен даходзіць».
Старшыня Беларускай асацыяцыі банкаў Фэлікс Чарняўскі продаж беларускіх банкаў замежнікам называе цалкам лягічным працэсам:
«Тое, што ідзе зьмяншэньне дзяржаўнага капіталу ў банках, будзе спрыяць павелічэньню канкурэнцыі на банкаўскім рынку. Думаю, яшчэ будуць іншыя продажы — гаворка ішла пра „Белінвэстбанк“, пра частку „Белаграпрамбанку“, „Беларусбанку“ да 15% акцый прадаць на заходніх рынках. Гэта цалкам нармальны працэс, які будзе спрыяць лібэралізацыі эканамічнай дзейнасьці».
Кіраўнік Ашчаднага банку Расеі Герман Грэф паабяцаў, што неўзабаве будзе праведзены рэбрэндынг купленага банку. Новая назва экс-беларускаму банку яшчэ ня вызначана.
«Сказаць складана пра тое, што ў нас урад, адміністрацыя прэзыдэнта маюць прарынкавую накіраванасьць, што яны прарыначнікі. Няма ўсьведамленьня на самых вярхах, што насамрэч беларуская мадэль была і ёсьць недасканалая, з мноствам недахопаў. Бальшыня прынятых зьменаў мелі касмэтычны характар. Самы галоўны мінус — гэта адсутнасьць структурных рэформаў».
Паводле эканаміста Зьмітра Крука, урад спрабуе давесьці, што ў наступным годзе крызісу ўжо ня будзе і рэальна падтрымліваць высокія тэмпы росту. Аднак такая палітыка небясьпечная з гледзішча доўгатэрміновых пэрспэктыў. Дзе ж найбольш ударыў крызіс па беларускай эканоміцы?
«Найперш гэта зьнешні сэктар і наш экспарт. Шмат па якіх таварах мы страцілі зьнешнія рынкі. Па-другое, гэта патэнцыйныя праблемы ў банкаўскім сэктары. Тое, што сёньня шмат дзяржаўных банкаў маюць вялікія праблемы зь ліквіднасьцю і ў банкаўскім сэктары назапашаны пэўныя дыспрапорцыі. Гэтыя два напрамкі сталі асноўнымі для Беларусі».
Ці дасягнуў дна крызіс у Беларусі? Паводле дырэктара цэнтру Ігара Пеліпася, існуюць супярэчлівыя ацэнкі таго, ці дасягнуў ён дна ў цэлым у сьвеце:
Праблема ня ў тым, ці дасягнулі мы дна. А ў тым, як мы адрэагавалі на крызіс
Эканаміст Аляксандар Чубрык прэзэнтаваў даклад пра магчымыя наступствы крызісу для беларускіх хатніх гаспадарак. Ён лічыць, што беднасьць можа павялічыцца з-за рэцэсіі, росту беспрацоўя і інфляцыі ці дэвальвацыі.
У пацьверджаньне гэтаму — тэндэнцыі, характэрныя хіба што для эпохі савецкага дэфіцыту. Так, людзі ўсё часьцей здаюць у рамонт абутак 20-30-гадовай даўніны. Наплыў кліентаў адчулі ў майстэрнях Горадні. Майстар спадарыня Вера паказвае: усе стэляжы заваленыя абуткам, прычым самым розным:
«І 1980-х, і 90-х гадоў, хто які мае. Дык той яшчэ болей выношваецца, чым цяперашні».
Далучаецца спадарыня Марыя, якая толькі што прыняла абутак ад сталай жанчыны:
«Пераважна базарны абутак, танны, з цыраты, які нават ня клеіцца. Дый нагул стары абутак нясуць, яшчэ зь дзедаўскіх часоў. Адным словам: хто што знаходзіць у загашніку, тое і нясуць. Ідуць і маладыя, і старыя, і дзеці...»
Спадарыня здае ў рамонт адразу некалькі пар абутку: жаночыя боты і мужчынскія туфлі. Кажа, што набываць добры і новы абутак на ўсю сям’ю дорага, бо нармальны абутак пачынаецца ад 100 эўра:
«Доўга носім, па некалькі сэзонаў. Гэта сын яшчэ часьцей можа мяняць, а мы з мужам — гадоў па пяць. Толькі вось з моды выходзяць, а так яшчэ можна было б падрамантаваць і хадзіць. Я вельмі акуратна нашу абутак».
Спадарыня Вера распавядае: калі раней людзі маглі дазволіць сабе некалькі пар добрага абутку, то зараз абутак заношваюць да дзірак. Некаторыя прыходзяць і просяць, каб зрабілі ім адразу, бо абутку на перамену няма.
8 сьнежня адзначалася 10-годзьдзе так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. За гэты час у гісторыі двухбаковых адносінаў быў шэраг эканамічных крызісаў, якія атрымлівалі назвы гандлёвых войнаў — «газавай», «цукровай», «малочнай». Таксама рабіліся спробы з дапамогай саюзнага бюджэту рэалізаваць розныя эканамічныя праекты. Ці мелі яны плён?
У Гарадзенскай вобласьці ў ніводнай з галін народнай гаспадаркі ня зьдзейсьнены ніводзін сумесны праект у межах саюзнай дзяржавы. Спэцыяліст абласнога камітэту ў галіне гароднінаводзтва і садаводзтва Віктар Кірэй кажа: адносіны з расейскім партнэрамі ажыцьцяўляюцца пераважна на ўзроўні гандлю. Хоць рэгіён прапануе расейцам заключаць доўгатэрміновыя дамовы на пастаўку прадукцыі.
«Яны не адкідаюць гэтага, але ў прынцыпе да падобных дамоваў на практыцы мы не дайшлі, каб, да прыкладу, спэцыяльна для іх нешта сеялі альбо высаджвалі на сваіх палях і потым толькі для іх рэалізоўвалі».
Спадар Кірэй кажа, што больш рэальную афарбоўку з сумеснымі праектамі набываюць прапановы сэрбаў па высаджваньні садоў, а таксама Казахстану па вырошчваньні розных гатункаў бульбы з Гарадзеншчыны на казахстанскіх землях.
Што тычыцца сумесных праектаў у галіне эканомікі, то ў аддзеле зьнешніх сувязяў камітэту эканомікі зазначылі: падобнай практыкі пакуль не існуе.
На Магілёўшчыне экспарт тавараў на рынак Расеі зьменшыўся ў параўнаньні зь мінулым годам амаль на 40%. Прадпрыемствы рэгіёну мусяць пераарыентаваць сваю вытворчасьць на рынкі іншых краінаў, бо ня ўпэўненыя ў стабільнасьці расейскай эканомікі. Сярод іх — Бабруйскі машынабудаўнічы завод. Як зазначае супрацоўніца адміністрацыі прадпрыемства, вышукваюцца магчымасьці выхаду на заходнія рынкі:
«Ня сталі заяўкі да нас ісьці, таму зьнізіўся экспарт. У нас жа і дылеры ёсьць у Расеі, і яны спынілі працу. Канкурэнцыя сёньня ёсьць, аднак заводу 110 гадоў, таму мы стараемся трымацца на рынку. Вось сёньня якраз сустракаюць дэлегацыю з Румыніі. Яны паглядзелі нашу працу, і плянуецца добрая замова».
Арыентацыя на расейскі рынак прывяла да росту аб’ёмаў незапатрабаванай прадукцыі. Яе запасы ацэньваюцца ў 550 мільярдаў рублёў. Старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік пагражаў звольніць кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія дапусьцілі рост складзкіх запасаў і зьменшылі аб’ёмы вытворчасьці. Сярод іх згадваецца й кіраўнік машынабудаўнічага прадпрыемства.
На расейскі рынак пастаўляцца больш за 65% прадукцыі Магілёўшчыны.
У праваахоўныя органы за год зьвярнулася больш за 200 кіраўнікоў прадпрыемстваў з просьбай знайсьці страчаны тавар.