Агляд недзяржаўнага друку.
Тыднёвік “Наша слова” распавядае пра беларускага астранома Гаўрыіла Ціхава, які за паўвека да першага палёту чалавека ў космас прадказаў, як будзе выглядаць са спадарожнікавай арбіты плянэта Зямля. Рэдактар выданьня Станіслаў Суднік:
“У 1915 годзе ён сказаў, што Зямля з космасу будзе выглядаць як дыск бледна-блакітнага колеру. Гэта была не здагадка, а навуковы аналіз. Гэта было вызначана праз назіраньні за Месяцам. З дапамогай адмысловых фільтраў вызначыў, дзе на Месяцы адбіваецца сьвятло Сонца, а дзе Зямлі і вызначыў як будзе Зямля выглядаць”.
Таксама прафэсар славутай Пулкаўскай абсэрваторыі Гаўрыіл Ціхаў знакаміты тым, што на сваёй радзіме ў Смалявічах на ўласныя грошы адкрыў абсэрваторыю, якая, праўда, праіснавала ўсяго месяц.
“Народная воля” зьмяшчае на сваіх старонках ліст чалавека, які занепакоены імклівым ростам алькагалізму ў краіне. Чалавек, які кінуў піць пасьля таго, як сам у злоўжываў алькаголем, дзеліцца сваім досьведам: як перамагчы цягу да бутэлькі. Распавядае журналістка Марыя Эйсмант:
“Ліст нават так сьмешна падпісаны – дацэнт-алькаголік. Гэта піша чалавек, які прайшоў праз гэтае пекла. Ён дае дакладныя парады, як ад гэтай бяды пазбавіцца, калі насамрэч нашая мэдыцына не прапаноўвае пэўнага выйсьця. Паводле яго, галоўнае, каб да чалавека прыйшло паняцьце, што трэба лячыцца. Грунтоўны ліст, да таго ж на беларускай мове. Праблема знутры дасьледуецца”.
Журналістка Марыя Эйсмант удакладніла, што гаворка ідзе пра групу ананімных алькаголікаў, што дзейнічае пры Чырвоным касьцёле ў Менску.
Рэдактар крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргей Няроўны з чарговага нумара анансуе артыкул, у якім апавядаецца пра пэўную перамогу газэты ў барацьбе за правы чалавека.
Няроўны: “Пракуратура Магілёўскай вобласьці адмяніла пастанову Крычаўскага РАУС ад 7 траўня 2008 году, у якой карэспандэнту газэты “Вольны горад” Мікалаю Гердзелю было адмоўлена ў тым, каб распачаць крымінальную справу супраць рэдактара дзяржаўнай раённай газэты, якая напісалі напісала пра яго, як ён мяркуе, хлусьню і абразу”.