Сёньня ў Магілёве ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы адкрылася выстава «Сьцежкамі Максіма-кніжніка». Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы, клюб аматараў вандровак «Чароўны ўспамін» ды адміністрацыя самой чытальні прымеркавалі яе да 118 гадавіны нараджэньня Максіма Багдановіча.
Выставу разьмясьцілі ў невялікім памяшканьні чытальнай залі. Згадаць беларускага клясыка туды прыйшлі два дзясяткі чалавек. На ўрачыстасьці адкрыцьця выставы выступоўцы казалі пра стварэньне выставы, пра творчасьць Багдановіча, яго перакладніцкую чыннасьць ды пра яго шлях да беларушчыны.
«Тыя, хто знаёмы з творчасьцю Максіма Багдановіча, маюць у сэрцы больш цеплыні, любові да роднага краю, бо такой любові да роднага краю, як у Багдановіча, цяжка знайсьці. Максім Багдановіч, магчыма, з усіх нашых пісьменьнікаў і паэтаў самы самаадукаваны. Ён перакладаў і зь японскай, пэрсыдзкай, нямецкай, ангельскай, італьянскай ды з усіх славянскіх моў. Іх Максім Багдановіч вучыў па слоўніках», — зазначала ў сваім выступе магілёўская паэтка Тамара Аўсяньнікава.
Выставу грамадзкія актывісты зрабілі дзесяць гадоў таму па наведваньні месцаў перабываньня Максіма Багдановіча ў Крыме, а таксама ў вёсцы Вязьзе, што на Асіповіччыне. Там непрацяглы час у 1895 годзе жыла маці паэта Марыя Апанасаўна зь дзецьмі.
«Мы пераканаліся, што ва Ўкраіне дбаюць пра Максіма Багдановіча. Нават у тым будынку, дзе ён жыў, (цяпер там нейкі будаўнічы трэст) адведзены адмысловы куток. Ён прысьвечаны памяці Максіма Багдановіча. Я перакананы, што езьдзілі й рабілі выставу гэтую недарэмна», — казаў гісторык Аляксандар Агееў.
Акрамя Беларусі, выстава экспанавалася ў Варшаве, Уроцлаве, Празе ды Севастопалі. Пабачыць выставу ў Магілёве можна да 11 лістапада.