Сямашка паедзе ў Парыж

Уладзімер Сямашка

Першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі ачоліць дэлегацыю, якая на пачатку наступнага году наведае Францыю. Пра гэта паведаміла надзвычайны і паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.
“Дэлегацыя будзе прынятая ў Парыжы на самым высокім узроўні. У тым ліку і галоўным дарадцам прэзыдэнта Францускай Рэспублікі”, — зазначыла амбасадарка.

Паводле Мюсо, неўзабаве будзе падпісанае міжурадавае пагадненьне паміж Беларусьсю і Францыяй пра супрацоўніцтва ў галіне культуры, навукі, тэхнікі, адукацыі. Гэтае пагадненьне дазволіць адкрыць у Беларусі францускі культурны цэнтар.