Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец пасьля размовы з журналістамі. Ён нагадаў, што прэзыдэнт краіны паставіў задачу ў 2010 годзе давесьці сярэдні заробак у сфэры вытворчасьці да 500 даляраў.
У прыватнасьці міністар паведаміў: “Звычайны заробак бюджэтніка адстае ад заробку прамыслоўца недзе на 20 працэнтаў. Таму я спадзяюся, што напрыканцы 2010 году бюджэтнікі будуць атрымліваць 420 даляраў”.
Аднак сп.Харкавец падкрэсьліў, што такія лічбы стануць рэальнымі, калі вытворчы сэктар выйдзе на плянавыя парамэтры 2010 году.
Аднак сп.Харкавец падкрэсьліў, што такія лічбы стануць рэальнымі, калі вытворчы сэктар выйдзе на плянавыя парамэтры 2010 году.