Асноўная скіраванасьць бюджэту на 2010 год — рост прыбыткаў насельніцтва, заявіў міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект бюджэту ў першым чытаньні.
“Асаблівая ўвага будзе аддадзеная рэзэрвовым фондам: пачынаючы ад прэзыдэнцкага і да мясцовых саветаў. Гэта робіцца дзеля таго, каб апэратыўна рэагаваць на сытуацыю”, — заявіў Харкавец, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў праект бюджэту на 2010 год.
Міністар паабяцаў:
“Гэтыя пляны магчымыя толькі пры ўмове, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказьнікі”, — неаднаразова паўтарыў дэпутатам Андрэй Харкавец.
“Праект бюджэту ўлічвае і патэнцыйную рызыку. Падыходы ў ім асьцярожныя”, — дадаў чыноўнік.
Харкавец пералічыў самыя буйныя праекты, якія будуць фундавацца ў 2010 годзе:
Міністар паабяцаў:
- заробкі бюджэтнікам павялічацца на 15%;
- выдаткі на адукацыю ўзрастуць на 7%;
- на ахову здароўя — на 6,6%.
“Гэтыя пляны магчымыя толькі пры ўмове, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказьнікі”, — неаднаразова паўтарыў дэпутатам Андрэй Харкавец.
“Праект бюджэту ўлічвае і патэнцыйную рызыку. Падыходы ў ім асьцярожныя”, — дадаў чыноўнік.
Харкавец пералічыў самыя буйныя праекты, якія будуць фундавацца ў 2010 годзе:
- будаўніцтва АЭС;
- будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага заводу;
- рэканструкцыя палацава-паркавага ансамблю ў Нясьвіжы.