Старшыня дэлегацыі па адносінах зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце Яцэк Пратасевіч заклікаў беларускія ўлады прытрымлівацца сваіх дэклярацыяў і распачаць рэальныя рэформы ў сфэрах, якія былі агучаныя ў шэрагу дакумэнтаў Эўразьвязу.
Спадар Пратасэвіч у сваёй заяве выказаў глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй вакол рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Эўрадэпутат заявіў пра сваю салідарнасьць зь беларускімі хрысьціянскімі дэмакратамі і заклікаў беларускія дзяржаўныя органы «забясьпечыць права на свабоду асацыяцыяў у Беларусі, дазволіўшы такім чынам рэгістрацыю БХД».
«Я падкрэсьліваю, што артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць асобаў, уцягнутых у дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў, рэлігійных арганізацыяў ці фундацыяў, парушае асноўныя правы чалавека і мусіць быць скасаваны».
БХД зладзіла два ўстаноўчыя сходы — 28 лютага і 31 кастрычніка 2009 году, пасьля якіх падавала ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты для дзяржаўнай рэгістрацыі. У абодвух выпадках супраць заснавальнікаў партыі неўзабаве пасьля падачы дакумэнтаў «распачаліся масавыя рэпрэсіі» — звальненьні з працы, адлічэньні з унівэрсытэтаў, тэлефанаваньні з пагрозамі звальненьня ці пазбаўленьня месца пражываньня, застрашваньне з боку беларускага КДБ.
Пасьля другой спробы падаць заяву аб рэгістрацыі рэпрэсіі супраць сябраў БХД узмацніліся, у прыватнасьці, у Менску, Берасьці, Гародні, Віцебску, Бабруйску, Баранавічах, Быхаве, Калінкавічах, Гарадку. Супраць больш чым 40 чалавек быў ужыты ціск, накіраваны на тое, каб яны адмовіліся ад удзелу ў палітычнай дзейнасьці. Толькі шэсьць чалавек з-за ціску ўладаў адклікалі свае подпісы зь сьпісу заснавальнікаў БХД.