Прэмія “Angelus” – найстарэйшаму чэскаму пісьменьніку-дысыдэнту

Уручэньне прэміі, за адсутнага аўтара прэмію прыняў перакладчык Анджэй Ягадзіньскі

Ва ўроцлаўскім музычным тэатры Capitol адбылося прысуджэньне штогадовай сярэднеэўрапейскай літаратурнай прэміі “Angelus”. Сёлетнім ляўрэатам стаў нэстар чэскай эміграцыйнай літаратуры Ёзэф Шкворэцкі.
Шкворэцкі атрымаў прэмію за перакладзены на польскую мову 800-старонкавы раман “Прыгоды інжынэра чалавечых душ”, які ўпершыню пабачыў сьвет тры дзясяткі гадоў таму ў Таронта, дзе ад 70-х гадоў жыве сам аўтар.

85-гадовы Шкворэцкі ня змог прыехаць у Ўроцлаў з увагі на стан здароўя. Прэмію ад яго імя прыняў перакладчык Анджэй Ягадзіньскі. Абвясьціла прысуд журы яго нязьменная старшыня – легендарная савецкая дысыдэнтка, удзельніца дэманстрацыі жніўня 1968 году на Краснай плошчы ў Маскве – Натальля Гарбанеўская.

Your browser doesn’t support HTML5

Angelus



Шкворэцкі – аўтар раманаў “Баязьліўцы”, “Танкавы батальён”, “Цуд”, заснавальнік найбуйнешага чэскага эміграцыйнага выдавецтва “Sixty-Eight Publishers”.

Фіналіст конкурсу Ігар Бабкоў у панядзелак будзе госьцем ранішняга жывога эфіру “Радыё Свабода”.