Ва Ўроцлаве ў суботу адбудзецца вызначэньне ляўрэата прэміі Angelus, якая прысуджаецца ў Польшчы за найлепшы літаратурны твор пісьменьнікам Сярэдняй Эўропы, перакладзены на польскую мову. Карэспандэнт Свабоды перадае з Уроцлаву.
Гэтай прэміяй ахопленая 21 краіна як постсавецкай прасторы, так і былога Ўсходняга блёку, а таксама заходнія краіны Аўстрыя і Нямечына.
Адметнасьць сёлетняй прэміі ў тым, што беларускі ўдзельнік трапіў у фінальную частку конкурсу. У фінале ўдзельнічаюць 7 чалавек: 2 польскіх пісьменьніка, 2 чэскіх, 1 немец, 1 харват і прадстаўнік Беларусі Ігар Бабкоў, які ўдзельнічае ў конкурсе са сваёй кнігай "Адам Клакоцкі ды ягоныя цені".
У суботу ўвечары адбудзецца ўрачыстае абвяшчэньне пераможцы, які атрымае статуэтку і грашовую прэмію, загадка пераможцы дагэтуль застаецца неразгаданай. Тымчасам фіналісты ўжо пачалі свае сустрэчы з публікай. Сёньня мы зь Янам Максімюком прысутнічалі на сустрэчы з польскім удзельнікам, які напісаў кулінарна-паліталягічнае эсэ пра Вугоршчыну, а заўтра перад аматарамі літаратуры выступіць Ігар Бабкоў.
Гэтая прэмія прысуджаецца чацьвёрты раз , папярэднімі пераможцамі былі ўкраінскі пісьменьнік Юры Андруховіч, аўстрыец Марцін Полак і літаратар з Вугоршчыны Пэтэр Эштэрхазі.