Сёньня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні. Пра што яны сьведчаць? Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што сярод прызначаных няма новых імёнаў, таму гэтыя прызначэньні старыя паводле зьместу:
«Гэта ўсё тая самая хвароба. Ідзе тасаваньне тых жа самых кадраў пад старую стратэгію, пад старую канцэпцыю. Новыя прызначэньні... Калі б сёньня пайшло навіной, што А. Лукашэнка прызначыў на міністэрскія пасады, да прыкладу, Яраслава Раманчука, Васіля Шлындзікава, Паўла Данейку, і гэты шэраг можна працягваць, — тады я сказаў бы, што насамрэч нешта зьявілася новае, ёсьць новая стратэгія разьвіцьця пад гэта, новыя людзі зь іншым мысьленьнем, бачаньнем сытуацыі і новай праграмай».