Сьвет учора і сёньня: 3-4 сьнежня 2009

Нэпальскія міністры ў кіслародных масках на вышыні 5262 мэтраў – на плято Калапатар паблізу Эвэрэсту. Урад Нэпалу праводзіць там паседжаньне, каб зьвярнуць увагу на ўплыў глябальнага пацяпленьня на стан Гімалаяў

Апошні жывы амэрыканскі вэтэран І усясьветнай вайны, 108-гадовы Франк Баклз на паседжаньні ў Сэнаце. Камсія Сэнату абмяркоўвае статус ваеннага мэмарыялу ў акрузе Каламбія

Санта-крус, Балівія: прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Манфрэда Рэеса Віі на заключнай маніфэстацыі выбарчай кампаніі

Работнікі – у Цзінмэні (правінцыя Хубэй) на найбольшым у Кітаі прадпрыемстве для ўтылізацыі электрапрыладаў

Кітайскі Ухань у смузе. Кітаю неабходна інвэставаць да 30 мільярдаў даляраў у год, каб дамагчыся істотнага зьмяншэньня выкідаў парніковых газаў

Высахлае рэчышча Хонгхі (Чырвонай ракі) у сталіцы Віетнаму Ханоі. Вада ў рацэ дасягнула свайго найніжэйшага роўню за апошнія дзесяцігодзьдзі

Работа амэрыканскага мастака Дэйвіда Шэпэлье "Арханёл Майкл: ніводнае пасланьне не магло быць ніколі ясьнейшым" на выставе ў Маямі (штат Флорыда)

Абаронца "Тулюзы" Дані Нунке (наверсе) у процістаяньні з форвардам бялградзкага "Партызана" бразыльцам Клео. Матч групавога раўнду футбольнай Лігі Эўропы ў Тулюзе

Рыбіны ў акварыюме, Багдад, рынак "Аль-газэль"