Іван Шыла паведаміў «Свабодзе», што сам не чакаў таго, што яго камісуюць і так раптоўна скончыцца яго служба ў войску. У 22.35 І.ШЫЛА - У ЖЫВЫМ ЭФІРЫ “НАЧНОЙ СВАБОДЫ”
Але і трапіў у войска Іван таксама раптоўна. Гэта адбылося напрыканцы студзеня. На кватэру Івана Шылы прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Яны схапілі хлопца і адвезьлі ў Салігорскі ваенкамат. Адтуль яго перавезьлі ў Менск. Іван абвясьціў галадоўку. Ён патрабаваў, каб яго прызывалі на вайсковую службу так, як іншых прызыўнікоў: спачатку мэдкамісія, а потым позва ў ваенкамат.
Яму адмовілі і гвалтам прывезьлі ў Лепельскую вайсковую частку. Літаральна праз тыдзень пасьля прыняцьця прысягі Іван трапіў у шпіталь. У выніку ў медчастцы і ў шпіталях ён правёў каля траціны тэрміну вайсковай службы за 10 месяцаў. Апроч таго, Іван адседзеў 10 сутак на гаўптвахце за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.
Іван Шыла:«Мяне павезьлі ў Менск на абсьледаваньне. Там мне паведамілі, што я не прыдатны да службы ў войску. Два тыдні гэтае пытаньне ўсё ўзважвалі, вырашалі, перамаўляліся… Мяне абсьледавалі менш за суткі ў Менску. Мяне прывезьлі назад, бо яны ж ня хочуць, каб я быў у Менску, бо вайскоўцы хвалююцца, што каля шпіталя намалююцца тысячы беларускіх апазыцыянэраў са сьцягамі, расьцяжкамі… Я знаходжуся ў частцы, тут праз тыдзень да мяне прыходзяць з дакумэнтамі і кажуць: „Зьбірайся дадому“.
У мяне алергія, а ёсьць указ міністэрства абароны, які не дазваляе праходзіць тэрміновую службу.
Кіраўнік вайсковага шпіталя палкоўнік Савіцкі сказаў, што палітыкай Міністэрства абароны не займаецца і, калі я хваробу маю, значыць служыць ня буду. Самі вайсковыя мэдыкі, якія мусяць рабіць абсьледаваньне, самі гэтага не рабілі, а запрасілі прафэсара мэдыцыны, які й паставіў дыягназ.
Цяпер я хачу як мага хутчэй сустрэцца са сваімі сябрамі. А пляны — гэта адукацыя. Трэба вучыцца».
Яму адмовілі і гвалтам прывезьлі ў Лепельскую вайсковую частку. Літаральна праз тыдзень пасьля прыняцьця прысягі Іван трапіў у шпіталь. У выніку ў медчастцы і ў шпіталях ён правёў каля траціны тэрміну вайсковай службы за 10 месяцаў. Апроч таго, Іван адседзеў 10 сутак на гаўптвахце за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.
Іван Шыла:
Два тыдні гэтае пытаньне ўсё ўзважвалі, вырашалі, перамаўляліся…