Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і старшыня праўленьня “Газпрому” Аляксей Мілер абмеркавалі вынікі працы ў 2009 годзе ў галіне паставак і транзыту газу, а таксама пытаньні далейшага супрацоўніцтва. Ці пойдзе “Газпром” на саступкі афіцыйнаму Менску?
У прэсавай службе “Газпрому” паведамілі, што гэта былі не перамовы, а звычайная сустрэча. Маўляў, спадар Мілер сустракаецца ня толькі з Уладзімерам Сямашкам, але і з прадстаўнікамі іншых краін і кампаній.
Ці вызначана падчас сустрэчы цана газу для Беларусі на 2010 год? На гэтае пытаньне карэспандэнта “Свабоды” прадстаўніца прэсавай службы “Газпрому” Тацяна Галубовіч сказала, што расейскі бок дзейнічае згодна з умовамі кантракту.
“Калі б былі нейкія зьмены, як у выпадку з Украінай, мы апублікавалі б вынікі гэтых зьменаў. Калі на ўзроўні Мілера і Сямашкі была рабочая сустрэча, то ў сваім паведамленьні мы адлюстравалі тое, што яны абмеркавалі”.
Маўляў, калі б перамовы нечым завяршыліся, то гэта неяк было б адлюстравана ў прэс-рэлізе.
Раней Уладзімер Сямашка заявіў, што Беларусь будзе дамаўляцца з “Газпромам” так, каб запабегчы “ўсплёску цаны”, і запрапанаваў “прымарозіць рух па цэнах на 2010 год і пакінуць умовы 2009 году”. Аднак Аляксей Мілер зазначыў: цана на газ для Беларусі будзе падвышацца ў адпаведнасьці з кантрактам.
Паводле расейскага выданьня “Коммерсант”, на ўчорашняй сустрэчы Сямашкі зь Мілерам супярэчнасьці зьняць не ўдалося. “Газпром” пакуль ня хоча ісьці на саступкі і лічыць прымальным рост цэнаў на 16%.
Чаму для Беларусі важна захаваць сёлетні ўзровень цэнаў на газ? Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, гэта розьніца амаль на 20 даляраў.
“Пры амаль 15—20 мільярдах кубамэтраў гэта розьніца для Беларусі ў 400 мільёнаў даляраў. Таму можна зразумець нашае кіраўніцтва. Для нас гэта вельмі значная лічба ў цяперашняй сытуацыі. Кожны мільён цяпер — гэта сума для Беларусі, бо вельмі не хапае валюты”.
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што пытаньне пра цэны на газ для Беларусі Расея для сябе вырашыла даўно.
“Яна назірала за тым, што можа прапанаваць Беларусь, каб памяняць свой пункт гледжаньня. Нічога іншага, акрамя канфлікту, ад беларускага боку Расея не атрымала, таму, безумоўна, “Газпром” будзе ісьці згодна з тымі дамоўленасьцямі, якія былі падпісаны некалькі гадоў таму. Такім чынам, у 2011 годзе цана на газ для Беларусі ня будзе йльготная. Што і добра, бо ў рэшце рэшт беларускі ўрад будзе вымушаны працаваць без энэргетычнага наркотыку”.
Нагадаем, 31 сьнежня 2006 году “Газпром” і “Белтрансгаз” падпісалі кантракт на пастаўку і транзыт газу ў 2007—2011 гадах. Ім вызначана формула цаны ад 1 студзеня 2008 году (яна адпавядае формуле цаны пры пастаўках расейскага газу ў Эўропу), а таксама паніжальныя каэфіцыенты на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). Згодна з кантрактам, з 2011 году Беларусь выйдзе на цэны, роўнадаходныя з пастаўкамі ў Эўропу. У траўні 2007 году “Газпром” і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі падпісалі дамову куплі-продажу 50% акцый “Белтрансгазу” за 2,5 мільярда даляраў роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў. Цяпер “Газпром” валодае 37,5% акцый “Белтрансгазу”, а ў 2010 годзе зьдзелка завершыцца.
На сустрэчы зь беларускімі журналістамі прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сказаў, што ў 2010 годзе кошт расейскага газу для Беларусі будзе на 30—40% ніжэйшы, чым для аналягічных краінаў.
Ён удакладніў, што Менск заўсёды атрымліваў газ па ільготных цэнах. Прыкладам, у чацьвёртым квартале 2009-га цана на газ для Беларусі складзе 122 даляры за тысячу кубамэтраў.

Сярэдні кошт газу для Літвы, Беларусі і Ўкраіны ў 2009 годзе