Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфэкцыйнае аддзяленьне Мазырскага гарадзкога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная тэмпература. Мэдыкі паставілі дыягназ «Вострая рэсьпіраторная вірусная інфэкцыя».
Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзясятка салдат. Франак паведаміў свайму бацьку, што ў аднаго салдата, калі той кашляе, з роту ідзе ружовая сьлізь. Гэта нагадвае сымптомы пнэўманіі.
Франак паведаміў, што салдатам даюць парацэтамол, колюць антыбіётыкі і робяць кропельніцы з фізрастворам.
Франак Вячорка заяўляе, што не былі зробленыя належныя захады для прадухіленьня эпідэміі ў вайсковай частцы.