Сёньня ўсе 104 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ўдзельнічалі ў пленарным паседжаньні, прагаласавалі за зьмяненьні і дапаўненьні ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Ад імя кіраўніка дзяржавы заканадаўчыя прапановы прадставіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Асноўныя палажэньні альтэрнатыўнага праекту закону, які накіраваў у Грамадзкую назіральную раду пры Адміністрацыі прэзыдэнта яе сябра Станіслаў Багданкевіч, у новую рэдакцыю заканадаўства аб выбарах не патрапілі.
У апазыцыі — два фундамэнтальныя патрабаваньні: абіраць палову дэпутатаў паводле партыйных сьпісаў і зрабіць падлік галасоў адкрытым для назіральнікаў.
Лідзія Ярмошына патлумачыла: каб перайсьці на зьмешаную альбо цалкам партыйную сыстэму, трэба найперш унесьці зьмены ў Канстытуцыю. У асноўным законе ёсьць палажэньне аб адкліканьні дэпутатаў. А як гэта зрабіць адносна партыйнага дэпутата? Яна лічыць, што — немагчыма.
Спэцыяліст у выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер кажа: тут старшыня ЦВК фармальна мае рацыю. Але яшчэ ніводнага разу ніхто дэпутатаў у Беларусі не адклікаў. І таму пытаньне вырашаецца проста — дадзеная норма выключаецца з Канстытуцыі:
«Зрабіць гэта можна наступным чынам. Прэзыдэнт уносіць прапанову ў парлямэнт. Яна разглядаецца на сэсіі два разы з інтэрвалам у тры месяцы. І праз тры месяцы парлямэнт гэты артыкул Канстытуцыі зьмяняе. Варыянт абсалютна рэальны, магчымы, і праводзіць рэфэрэндум для гэтага не патрэбна. Але патрэбна палітычная воля кіраўніка краіны. А ён сказаў, што палітычную сыстэму мяняць ня будзе».
Не знайшлі падтрымкі ў старшыні ЦВК і прапановы зрабіць усе скрыні для бюлетэняў празрыстымі і ўсталяваць відэакамэры над сталом, дзе лічаць галасы. Менавіта так цяпер хочуць зрабіць у Расеі:
«Мы ж з вамі не ў Японіі жывем. Трэба ж рэальна на ўсё глядзець. Якія відэакамэры ў сельсавеце альбо клюбе?! Дай Бог, каб усё нармальна было абсталявана, каб грошай на шыльду хапіла. Што ж тычыцца шкляных скрыняў для галасаваньня, то іх ніхто не забараняе.... Тут у каго ёсьць грошы, няхай робіць з плястмасы».
Экспэрт Сяргей Альфэр кажа, што гэтым адказам спадарыня Ярмошына падмяніла паняцьці:
«Для таго, каб кантраляваць вынікі галасаваньня, трэба пашырыць паўнамоцтвы назіральнікаў. Каб яны бачылі падлік галасоў. І тады не патрэбныя ні відэакамэры, ні празрыстыя скрыні».
Старшыня Цэнтравыбаркаму некалькі разоў падкрэсьлівала: шмат якія зьмены ў выбарчае заканадаўства супадаюць з прапановамі БДІПЧ АБСЭ. Дэпутат Аляксандар Высоцкі пацікавіўся: наколькі новыя зьмены супадаюць зь міжнароднымі патрабаваньнямі?
Лідзія Ярмошына адказала: «Яны, напрыклад, прапаноўвалі праводзіць агітацыю паводле заяўнага прынцыпу — паўсюль, дзе гэта не забаронена. У нас запісана — усюды, дзе гэта дазваляецца. То бок вельмі блізка, але ўсё ж, можа, і ня так. Таму ў той ці іншай ступені на кожным кірунку мы ўлічылі рэкамэндацыі АБСЭ. Сказаць, што мы ўлічылі іх цалкам, нельга. Але аб працэнтах 85-90, я думаю, можна казаць».
Сяргей Альфер кажа: у разуменьні беларускіх уладаў выбары падпадаюць пад дзеяньне ўказу аб масавых мерапрыемствах, у разуменьні АБСЭ — не.
«Дзейная ўлада зьяўляецца адным з бакоў выбарчага працэсу. І яна хоча застацца пры ўладзе. А апазыцыя хоча прыйсьці да ўлады праз дэмакратычныя выбары. І вось той бок, які хоча застацца пры ўладзе, сам рыхтуе правілы гульні. Ён кажа: можна зьбірацца ў гэтым месцы, і ў гэтым, і ў гэтым. Але ні ў якім выпадку — там, дзе ходзяць людзі, дзе яны могуць пачуць прадстаўніка апазыцыі і дзе яны могуць зрабіць асэнсаваны выбар. Вось гэта істотна і адрозьнівае прапановы АБСЭ і беларускай экспэртнай супольнасьці, дэмакратычных партыяў ад таго, што ўстаўлена ў выбарчы кодэкс».
Сёньня дэпутаты ўхвалілі прапановы да выбарчага кодэксу канцэптуальна. 10 сьнежня, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яны разгледзяць дакумэнт у другім чытаньні.

Трэба пашырыць паўнамоцтвы назіральнікаў. Каб яны бачылі падлік галасоў. І тады не патрэбныя ні відэакамэры, ні празрыстыя скрыні.