У суботу ва ўмовах кансьпірацыі ў адным зь менскіх гатэляў адбыўся ўстаноўчы сход руху “Маладая Беларусь”, на якім прысутнічалі 53 дэлегаты зь Менску і рэгіёнаў.
«Мы сьвядома не запрасілі на гэты сход гасьцей і журналістаў, каб не было перашкодаў з боку спэцслужбаў у яго правядзеньні. Нават дэлегаты зьбіраліся ў розных месцах сталіцы і даведваліся аб месцы яго правядзеньня за 15 хвілін да пачатку», — паведаміў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар руху Цімафей Дранчук.
Актывісты «Маладой Беларусі» зьбіраюцца браць удзел у мясцовых выбарах у якасьці кандыдатаў, таму вырашылі правесьці ўстаноўчы сход як найхутчэй і на працягу тыдня падаць дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.
Старшынём руху быў абраны Зьміцер Касьпяровіч — за яго прагаласавала 40 прысутных, за ягонага суперніка Артура Фінькевіча — 10. Трое ўстрымаліся.
Сам Артур Фінькевіч заявіў, што ніякага сходу не было. У згаданым мерапрыемстве ня браў удзел ні ён сам, і ніводзін з каардынатараў руху. «Мы пра гэты сход проста ня ведалі», — сказаў Фінькевіч.
Апрача таго Фінькевіч заявіў, што Цімафей Дранчук і новаабраны старшыня «Маладой Беларусі» Зьміцер Касьпяровіч былі выключаныя з складу аргкамітэту стварэньня арганізацыі яшчэ 11 красавіка 2009 году.
«Мне дзіўна чуць такія словы ад Артура Фінькевіча, што нехта быў выключаны з складу арганізатараў на нейкім сходзе, пра які я першы раз чую», — паведаміў БелаПАНу Зьміцер Касьпяровіч. — «Маладая Беларусь» была створаная 28 верасьня 2008 году. Яе заснавальнікамі былі Зьміцер Касьпяровіч, Артур Фінькевіч і Цімафей Дранчук. Кожны з нас мае на гэты брэнд роўныя правы".