Міліцыянты затрымалі актывістку “Маладой Беларусі”

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку руху “Маладая Беларусь” Насту Машчаву. Яна спрабавала вывесіць расьцяжку: “Свабоду Аўтуховічу!” на мосьце праз праспэкт Пераможцаў.
Дзяўчына знаходзіцца ў пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Паплечнікі Насты паведамілі, што ў дзяўчыны міліцыянты адабралі мабільны тэлефон. Пакуль сувязь зь ёй адсутнічае.

Паводле Касі Галіцкай, актывісты руху “Маладая Беларусь” мелі намер вывесіць у горадзе расьцяжку “Свабоду Аўтуховічу”, менавіта ў дзень правядзеньня саміту краінаў ЭўрАзЭС, каб прыцягнуць увагу ўдзельнікаў да праблемы існаваньня ў Беларусі палітзьняволеных, якім пагражае сьмяротнае пакараньне.

18: 25 Наста Машчава на волі. Дзяўчына апавяла, што яе трымалі ў міліцыі больш за 5 гадзінаў. Потым яе выпусьцілі, не складаючы пратаколу.