Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары абвінавачаны ў падрыхтоўцы да тэракту Ўладзімер Асіпенка падпісаў пратакол аб заканчэньні сьледзтва і пачаў знаёміцца са справай. Пра гэта “Свабодзе” паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка.
“Як рэагуе Асіпенка? Ён абураецца. На маю думку, у сьледчых сапраўды няма падстаў выстаўляць яму такое абвінавачаньне”, — сказала Тамара Сідарэнка.
Паводле зьвестак, Мікалай Аўтуховіч таксама пачаў азнаямленьне з матэрыяламі завершанай справы. Калі адбудзецца суд, адвакаты абвінавачаных ня ведаюць.
Нагадаем, жыхары Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка і Юры Лявонаў былі арыштаваныя 8 лютага паводле абвінавачаньня ў наўмысным пашкоджаньні маёмасьці. У жніўні гэтае абвінавачаньне зьнялі з прадпрымальніка Юрыя Лявонава і вызвалілі яго з-пад варты. Тады ж зьявіліся зьвесткі, што Мікалаю Аўтуховічу і Ўладзімеру Асіпенку рыхтуюць новае абвінавачаньне — у падрыхтоўцы тэракту супроць старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі і намесьніка міністра збораў і падаткаў Віктара Камянко.
Вядома, што Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка вінаватымі сябе не прызнаюць і тлумачаць перасьлед помстай за іх барацьбу з карупцыяй у мясцовай уладзе.