Праект закона аб зьменах і дапаўненьнях выбарчага заканадаўства Беларусі сёньня накіраваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў з традыцыйнай фармулёўкай — “для вывучэньня і ўнясеньня прапановаў”. Законапраект унесены кіраўніком беларускай дзяржавы.
Дакумэнт прадугледжвае (пры ўмове, што ўсе прапановы будуць прынятыя) зьмяненьне двух законаў і ўнясеньне паправак у 40 артыкулаў Выбарчага кодэксу.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, зьмены і дапаўненьні ахопліваюць тыя сфэры, пра якія ўжо неаднаразова казала старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. У прыватнасьці, прапануецца, каб у складзе камісіяў (акрамя ЦВК) ня менш за траціну месцаў аддавалася прадстаўнікам палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Плянуецца, што палітычныя партыі змогуць вылучаць сваіх кандыдатаў і ў тых акругах, дзе ў іх няма сваіх суполак. Прапануецца дазволіць ствараць індывідуальныя выбарчыя фонды і г. д.
Паколькі мясцовыя выбары ў Беларусі прызначаныя на красавік 2010 году, то прыняць папраўкі да выбарчага кодэксу неабходна на цяперашняй сэсіі. А яна, паводле дзейнага заканадаўства, павінна скончыцца не пазьней за 18 сьнежня.