У амбасадзе Літвы адбыўся круглы стол з удзелам гісторыкаў і філёлягаў Беларусі, Польшчы і Літвы. Яны выказвалі свае меркаваньні наконт дасьледаваньня гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і пэрспэктываў далейшага супрацоўніцтва.
Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас напярэдадні паседжаньня ўдзельнікаў круглага стала паведаміў “Свабодзе”:
“Ня толькі круглы стол пра нашу агульную спадчыну. Але мастакі беларускія былі нядаўна ў Вільні. У наступны чацьвер нашы мастакі з мастацкай акадэміі імя Чурлёніса будуць у Менску. Шмат імпрэзаў мы арганізоўваем з амбасадай Украіны і Інстытутам польскім.
Учора ў тэатры Янкі Купалы была цудоўная прэзэнтацыя кнігі пра ВКЛ. Упершыню гісторыкі трох краінаў дамовіліся, што нешта можна зрабіць разам. Мерапрыемствы будзем ладзіць і ў наступным годзе”.
Дасьледчыкі гісторыі ВКЛ маюць розныя пазыцыі шмат у якіх пытаньнях. Разыходжаньні ёсьць унутры гістарычных нацыянальных школ. Беларускія гісторыкі паміж сабой не заўсёды пагаджаюцца ў поглядах на ВКЛ, літоўскія і польскія гісторыкі таксама. Ёсьць пытаньні, па якіх існуе згода, але ёсьць і шэраг дыскусійных праблем.
Напрыклад, шляхі ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага; роля і месца літоўскіх і беларускіх зямель у гэтым працэсе; месцазнаходжаньне летапіснай Літвы. Дзе знаходзілася ядро дзяржавы? Дагэтуль няма агульнай канцэпцыі наконт таго, якое месца займалі беларускія землі ў складзе ВКЛ, а праваслаўная знаць — у палітычнай сыстэме ВКЛ, не да канца вывучаныя яе ўзаемаадносіны з каталіцкай літоўскай знацьцю.
Беларускі гісторык Васіль Варонін лічыць, што пакуль пра гісторыю ВКЛ пісаць няпроста:
“Існуюць вялікія разыходжаньні ў трактоўцы ролі, месца і ўвогуле характару мовы, якая панавала ў афіцыйным справаводзтве Княства Літоўскага. Па-рознаму яе называюць. У нас яе называюць старабеларускай. Гэта больш прыняты тэрмін. У Літве некаторыя таксама гэтага трымаюцца, але апошнім часам намецілася тэндэнцыя адыходу ад такой назвы, і мову называюць “канцылярскай”.
Літоўскі гісторык Эгідыюс Александравічус выказаўся алегарычна наконт таго, што трэба ведаць казкі суседніх народаў наконт сваёй гісторыі.
“Ня маючы надзеі на скаардынаваны агульны падыход, мы павінны ведаць гістарычныя казкі сваіх суседзяў. Навошта такія расповеды? Навошта літоўцам напрыканцы ХІХ стагодзьдзя трэба было тварыць канцэпцыю, што нават Адам і Эва гаварылі па-літоўску? Трэба зразумець суседа і чытаць гэтыя казкі”.
Беларускі гісторык Георгій Галенчанка не пагадзіўся са сваім літоўскім калегам. Ён настойваў на тым, што навука павінна абапірацца не на казкі, а на факты.
Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы, што ёсьць патэнцыял, каб шукаць агульныя шляхі і распрацоўваць канцэпцыю гістарычнага, палітычнага, культурнага і эканамічнага разьвіцьця ўнікальнай дзяржавы. Уладзімір Арлоў назваў ВКЛ сярэднявечным Эўразьвязам і выказаў спадзяваньне, што беларускі, літоўскі і польскі народы будуць жыць у адзінай дзяржаве.
Амбасадар Літвы пашкадаваў, што “Белінтурыст” ня ладзіць маршрутаў па знакавых месцах ВКЛ. Гэта нягледзячы на тое, што ў Літве зарэгістраваныя 43 беларускія турыстычныя фірмы. Тым часам літоўскі бок арганізаваў турыстычныя маршруты па замках ВКЛ.
Напрыканцы паседжаньня дэкан гістарычнага факультэту БДУ Сяргей Ходзін запрасіў удзельнікаў круглага стала на такое ж мерапрыемства, але прысьвечанае Грунвальдскай бітве. Паседжаньне адбудзецца ў красавіку наступнага году. Паколькі выказвалася думка, што кнігу пра ВКЛ трэба пісаць на ангельскай мове, каб нікога не пакрыўдзіць, то суразмоўцы пажартавалі, што кнігу пра Грунвальд можна будзе друкаваць на нямецкай мове.
“Ня толькі круглы стол пра нашу агульную спадчыну. Але мастакі беларускія былі нядаўна ў Вільні. У наступны чацьвер нашы мастакі з мастацкай акадэміі імя Чурлёніса будуць у Менску. Шмат імпрэзаў мы арганізоўваем з амбасадай Украіны і Інстытутам польскім.
Учора ў тэатры Янкі Купалы была цудоўная прэзэнтацыя кнігі пра ВКЛ. Упершыню гісторыкі трох краінаў дамовіліся, што нешта можна зрабіць разам. Мерапрыемствы будзем ладзіць і ў наступным годзе”.
Дасьледчыкі гісторыі ВКЛ маюць розныя пазыцыі шмат у якіх пытаньнях. Разыходжаньні ёсьць унутры гістарычных нацыянальных школ. Беларускія гісторыкі паміж сабой не заўсёды пагаджаюцца ў поглядах на ВКЛ, літоўскія і польскія гісторыкі таксама. Ёсьць пытаньні, па якіх існуе згода, але ёсьць і шэраг дыскусійных праблем.
Напрыклад, шляхі ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага; роля і месца літоўскіх і беларускіх зямель у гэтым працэсе; месцазнаходжаньне летапіснай Літвы. Дзе знаходзілася ядро дзяржавы? Дагэтуль няма агульнай канцэпцыі наконт таго, якое месца займалі беларускія землі ў складзе ВКЛ, а праваслаўная знаць — у палітычнай сыстэме ВКЛ, не да канца вывучаныя яе ўзаемаадносіны з каталіцкай літоўскай знацьцю.
Беларускі гісторык Васіль Варонін лічыць, што пакуль пра гісторыю ВКЛ пісаць няпроста:
“Існуюць вялікія разыходжаньні ў трактоўцы ролі, месца і ўвогуле характару мовы, якая панавала ў афіцыйным справаводзтве Княства Літоўскага. Па-рознаму яе называюць. У нас яе называюць старабеларускай. Гэта больш прыняты тэрмін. У Літве некаторыя таксама гэтага трымаюцца, але апошнім часам намецілася тэндэнцыя адыходу ад такой назвы, і мову называюць “канцылярскай”.
Літоўскі гісторык Эгідыюс Александравічус выказаўся алегарычна наконт таго, што трэба ведаць казкі суседніх народаў наконт сваёй гісторыі.
Ня маючы надзеі на скаардынаваны агульны падыход, мы павінны ведаць гістарычныя казкі сваіх суседзяў.