Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30-га лістапада плянуе наведаць зь візытам Беларусь. Пра гэта паведаміў пасол Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні. Гэта візыт называюць адказам на наведваньне ў красавіку 2009 году Аляксандрам Лукашэнкам Ватыкану і Італіі. Сярод іншага пра рыхтаваны візыт Бэрлюсконі ў Менск мы пагаварылі з госьцяю эфіру. На сувязі ў Нямеччыне з намі была італьянская беларусістка Лідыя Фэліцыя Мацытэлі.
Бушлякоў: Вам як італьянцы, якая займаецца Беларусьсю, прыемна, што ў Менск завітае Бэрлюсконі, ці гэты візыт ніякіх эмоцыяў не выклікае?
Мацытэлі: Канешне, я з аднаго боку вельмі радая, што ёсьць нейкі кантакт паміж Беларусьсю і Італіяй і што Беларусь будзе зноў на міжнароднай сцэне і людзі ў Італіі будуць гаварыць пра Беларусь. Але зь іншага боку гэта азначае прызнаньне рэжыму Лукашэнкі, і, магчыма, гэта ня вельмі добра. Тут ёсьць шмат аспэктаў, якія складана ўсе адразу абмеркаваць.
Бушлякоў: Для беларускіх уладаў гэты візыт Бэрлюсконі вельмі важны і патрэбны, а для самога Бэрлюсконі, як вы лічыце, зьезьдзіць у Беларусь – гэта важна?
Мацытэлі: Для яго самога – можа быць, так, бо ён заўсёды хоча быць у цэнтры міжнароднай увагі. У яго вельмі добрыя адносіны з Расеяй і таму, магчыма, ён таксама спадзяецца быць тым, хто дапамагае Беларусі ўваходзіць у Эўропу – не ў Эўразьвяз, а на эўрапейскую палітычную сцэну – і што, магчыма, яго за гэта пахваляць.
Бушлякоў: Сыльвіё Бэрлюсконі нярэдка апынаецца пад пільнай увагай журналістаў, у эпіцэнтрах розных скандалаў, а вось сёньня зьявілася інфармацыя, што музычны часопіс “Rolling Stone” прызнаў 73-гадовага Бэрлюсконі “зоркаю року №1” за 2009 год. На вашую думку, за што італьянскаму прэм’еру можна даць такі тытул?
Мацытэлі: Думаю, яны гэта зрабілі з-за ягонага ладу жыцьця. Ён насамрэч вельмі харызматычны чалавек, вельмі актыўны і перадусім вельмі нефармальны, нават на афіцыйным узроўні. Можа рок-зоркі менавіта так заўсёды сябе і паводзяць.
Бушлякоў: Ці зьмянялася сёлета ў Італіі грамадзкае стаўленьне да Бэрлюсконі пасьля чарговых скандалаў, у якія ён трапляў?
Мацытэлі: Гэта вельмі складанае пытаньне. Спачатку трэба сказаць, што цяпер у Італіі грамадзкая думка вельмі палярызаваная. Ёсьць людзі, якія любяць Бэрлюсконі, што б ён ні рабіў, і ёсьць шмат людзей, якія яго ненавідзяць, таксама што б ён ні рабіў. Ёсьць такія, хто яшчэ ня вызначыўся, але шмат хто думае што гэта ўжо занадта: ну добра, ён харызматычны, ён мае свой палітычны стыль, але нельга ж заўсёды рабіць нейкія скандалы. Аднак ёсьць людзі, якія цяпер любяць яго яшчэ болей, бо ён – адзіны палітык, які шчыры, а ўсе астатнія робяць тое самае, толькі гэтага не відаць.
Бушлякоў: Ці б вы асабіста галасавалі за такога палітыка, як Бэрлюсконі?
Мацытэлі: Не, я галасую заўсёды за хрысьціянскую партыю, якая вельмі маленькая і, на жаль, ня вельмі значная...
Бушлякоў: Так што Бэрлюсконі – ня ваш палітык?
Мацытэлі: Не. Але не таму, што ён правы. Левыя - таксама не мае палітыкі.
Бушлякоў: Лідыя, на заканчэньне яшчэ асабістае пытаньне. Вы знаходзіцеся цяпер у Нямеччыне? Над чым працуе італьянка-беларусістка ў Нямеччыне?
Мацытэлі: Тут я вучуся ў асьпірантуры. Я выбрала Нямеччыну, бо тут вельмі высокі ўзровень лінгвістыкі і тут ёсьць адзін прафэсар, які займаўся літоўскай, а таксама беларускай мовай, а я вельмі хацела працаваць з гэтымі дзьвюма мовамі, і вось я прыехала сюды. Цяпер я пішу сваю доктарскую працу – збольшага пра беларускую мову.