Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь.
Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз у размове са “Свабодай” сказаў, што гэты візыт надзвычай важны:
“Ацэньваю яго як прызнаньне нашай рэспублікі на міжнароднай арэне – яе заслуг, яе пазыцыі ў пляне таго, што выказаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. І эканоміка наша дастаткова вядомая ў Эўропе.
Мне думаецца падчас візыту нашага прэзыдэнта ў Італію і сустрэчы з спадаром Бэрлюсконі былі закранутыя тыя пытаньні, зь якіх лягічна выцякае працяг размовы. Я лічу, што гэта вельмі сур’ёзная падзея”.
Мне думаецца падчас візыту нашага прэзыдэнта ў Італію і сустрэчы з спадаром Бэрлюсконі былі закранутыя тыя пытаньні, зь якіх лягічна выцякае працяг размовы. Я лічу, што гэта вельмі сур’ёзная падзея”.