Журналісты 14 беларускіх СМІ, у тым ліку 8 незалежных, сёньня змаглі задаць свае пытаньні кіраўніку Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву. Сустрэча адбылася ў загараднай рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта “Барвіха” і доўжылася амаль паўтары гадзіны.
Паводле перакананьня аднаго з запрошаных на сустрэчу зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым, рэдактара незалежнай газэты “Новы час” Аляксея Караля, прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта для беларускіх СМІ прайшла без сэнсацыяў. Аднак яна была дастаткова інфарматыўнай.
Спачатку Мядзьведзеў выступіў з кароткім уступным словам, у якім заявіў, што сустрэча гэтая не зьяўляецца нечым незвычайным, гэтак жа сустракаецца з расейскай прэсай і Аляксандар Лукашэнка. Мядзьведзеў абяцаў запоўніць гэты прагал і надалей сустракацца зь беларускай прэсай. Дарэчы, у адрозьненьне ад прэс-тураў расейскіх журналістаў па Беларусі, якія аплачваюцца зь бюджэту, беларускія журналісты езьдзілі ў Маскву за кошт рэдакцыяў.
У часе гутаркі зь беларускімі журналістамі Дзьмітрый Мядзьведзеў дазволіў сабе і адкрытую крытыку на адрас беларускага кіраўніка. Паводле прэзыдэнта Расеі, апошнім часам з вуснаў Лукашэнкі прагучала шмат эмацыйных заяваў, якія часта выходзілі за межы дыпляматычнага пратаколу, на адрас чальцоў і старшыні ўраду Расеі Уладзімера Пуціна. Спадар Мядзьведзеў назваў гэта “недапушчальным”.
Карэспандэнт БТ даволі зьедліва спытаў, што ёсьць нейкія чуткі, што Мядзьведзеў сустрэнецца ня толькі зь незалежнымі беларускімі журналістамі, а і з апазыцыйнымі палітыкамі. Мядзьведзеў ня выключыў і такой сустрэчы, заявіўшы, што гэта нармальная практыка ўсіх кіраўнікоў дзяржаў сьвету — сустракацца ня толькі з уладамі, але і з апазыцыяй.
Аб магчымасьцях Расеі пазытыўна ўплываць на дэмакратызацыю ў Беларусі ў Дзьмітрыя Мядзьведзева спытаў Аляксей Кароль:
“Адказ быў такі, што справа за сувэрэннай дзяржавай, але калі яго парады і ідэі будуць карысныя для Беларусі, то ён быў бы шчасьлівы, і пажадаў посьпехаў і Беларусі, і Расеі ў ажыцьцяўленьні мадэрнізацыі, у тым ліку і палітычнай сыстэмы, бо час на гэта насьпеў”.
Заклікаючы наперад, разам з тым спадар Мядзьведзеў ня змог адмовіцца ад нежыцьцяздольных праектаў мінулага. У прыватнасьці, ад саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, якую ён заклікаў мадэрнізаваць. Але пры гэтым ён назваў фактам тое, што Беларусь застаецца сувэрэннай дзяржавай і абверг зьвесткі, што Масква прапаноўвала Менску ўключыць Беларусь у склад Расеі, а таксама што заклікала Беларусь прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Разам з тым Мядзьведзеў нагадаў, што Расея з 1991 году ўклала ў беларускую эканоміку 50 мільярдаў даляраў у выглядзе інвэстыцыяў і прэфэрэнцыяў і ўжо цяпер дала 3 мільярды даляраў крэдыту.
У цэлым трэба прызнаць, што асаблівых нечаканасьцяў на гэтай прэсавай канфэрэнцыі не было, апрача хіба што самога факту яе правядзеньня.
Тым ня меней беларускія журналісты, асабліва зь недзяржаўных СМІ, упершыню змаглі ўбачыцца з прэзыдэнтам Мядзьведзевым. І як асоба ён многім спадабаўся. Рэдактар “Народнай волі” Ёсіф Сярэдзіч зазначыў у часе прэсавай канфэрэнцыі, што Мядзьведзеў зрабіў на яго прыемнае ўражаньне. У іншага ўдзельніка сустрэчы Аляксея Караля таксама ў цэлым засталіся добрыя ўражаньні ад пэрсоны Дзьмітрыя Мядзьведзева:
“Гэта ня помнік аўтарытарнага лідэра самому сабе. Дэмакратычны, свабодны ў адносінах, жартуе і не падкрэсьлівае свайго статусу”.