Каардынатар “Хартыі-97” Зьміцер Бандарэнка дае сваю ацэнку заявам прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў інтэрвію беларускім журналістам.
“Думаю, што гэта ўсё ж праява гандлю паміж кіраўніцтвам Расеі і Лукашэнкам. Мы ўжо бачылі такія моманты. Калі, напрыклад, у Маскве з ініцыятывы фонду Караганава зьбіраліся прадстаўнікі апазыцыі, тады таксама казалі: ну вось глядзіце, Масква ўжо зьбірае апазыцыянэраў! Але нават у размовах з расейскімі экспэртамі вынікала (і мы гэта разумелі), што гэта толькі спробы гандлю. Дадзены выпадак — не выключэньне. Відавочна, што Крэмль усё ж цісьне на Лукашэнку, перадусім, цікавяць найбольш апэтытныя кавалкі беларускай эканомікі, могуць быць іншыя саступкі. Але мы бачым толькі верхнюю частку айсбэрга”.
Карэспандэнт: “То бок, калі пазыцыя Лукашэнкі зьменіцца і ён стане больш ляяльным да Крамля, то, з вашага гледзішча, і падобныя піяр-акцыі прыпыняцца?”
“Безумоўна, таму што ў чымсьці Лукашэнка вымушаны ісьці на саступкі Расеі. У чымсьці ён супраціўляецца, але гэты ўціск увесь час працягваецца. І калі адкінуць інфармацыйную мішуру, то вельмі шмат Лукашэнка за апошні год здаў. Гэта датычыць і вайсковых манэўраў, і Мытнага саюзу з далейшым сумесным уступленьнем ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю; гэта і расейскія базы, і сумесная супрацьпаветраная абарона. І зараз яго даціскаюць. Ну а тое, што Мядзьведзеў і Пуцін гнуткія, больш сучасныя палітыкі, новыя формы шукаюць, дык гэта таксама ёсьць. Бо гэта якраз розьніца паміж дырэктарам саўгаса і людзьмі, якія скончылі Ленінградзкі ўнівэрсытэт”.