24 лістапада прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі выправіцца ў Маскву, дзе прыме ўдзел у VI Форуме дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і расейскай сталіцы. Сідорскі плянуе, што сілай свайго аўтарытэту здолее прасунуць у мэгаполіс больш беларускіх тавараў. Падчас візыту заплянаваная цырымонія адкрыцьця Нацыянальнай выставы Беларусі ва Ўсерасейскім выставачным цэнтры.
На выставе сваю прадукцыю пакажуць блізу сотні беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх “Магілёўліфтмаш”, Менскі маторны завод, “Атлант”, “Гомсельмаш”, МАЗ, Беларускі цэмэнтавы завод, Барысаўскі крыштальны завод, швачныя фабрыкі “Элема”, “Сьвiтанак” ды іншыя. Таксама ў Маскву высунуўся значны “харчовы дэсант” пад эгідай канцэрну “Белдзяржхарчпрам” і Міністэрства сельскай гаспадаркі: прадпрыемства “Мінскхлебпрам”, Менскі мясакамбінат, Менскі малочны завод № 1, гарэлачны завод “Крышталь”, “Мазырсоль”, “Чырвоны харчавік”.
Нацыянальная выстава Беларусі ў Маскве завершыцца 27 лістапада. Чакаецца, што Сяргей Сідорскі ў рамках мерапрыемства сустрэнецца з мэрам Масквы Юрыем Лужковым.
Нацыянальная выстава Беларусі ў Маскве завершыцца 27 лістапада. Чакаецца, што Сяргей Сідорскі ў рамках мерапрыемства сустрэнецца з мэрам Масквы Юрыем Лужковым.