Беларускі бок зарана падымае пытаньне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя цэны на расейскі газ, бо ў Расеі яшчэ канчаткова не прынятае рашэньне пра такі пераход для ўнутраных спажыўцоў.
“Раней зьяўлялася інфармацыя, што “Газпром” зьвярнуўся ва ўрад Расеі па падтрымку, каб не пераносіць тэрміны пераходу да рынкавых цэнаў для ўнутраных спажыўцоў”, — заявіў агенцтву ПРАЙМ-ТАСС дарадца па эканамічных пытаньнях пасольства Расеі ў Беларусі Андрэй Кузьняцоў.
Раней Расея плянавала выйсьці на роўнадаходнасьць паставак газу для ўнутраных спажыўцоў, а таксама для Беларусі з 2011 году.
У чэрвені 2009 году першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што беларускі бок мае намер узьняць перад “Газпромам” пытаньне аб падаўжэньні выхаду на роўнадаходныя цэны на расейскі газ для Беларусі з 2011 году да 2014—2015 гадоў, бо “Газпром” плянуе адкласьці пераход на роўнадаходныя цэны.
Паводле ПРАЙМ-ТАСС, у кастрычніку крыніца, блізкая да “Газпрому”, паведаміла, што гэтае пытаньне беларускія ўлады могуць узьняць напрыканцы 2009 году на перамовах пра ўмовы пастаўкі газу ў Беларусь на 2010 год.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце Свабоды
.