Сёньня ў Менску завяршаецца ХVІ Міжнародны кінафэстываль “Лістапад”.
Беларускае кіно было прадстаўлена дзьвюма мастацкімі карцінамі – “Снайпэр. Зброя помсты” Аляксандра Яфрэмава і “Інсайт” Рэнаты Грыцковай. Хто перамог на фэстывалі, і як выглядалі беларускія стужкі?
Усяго ў Менску было паказана 270 стужак з 52 краінаў сьвету. У конкурсе мастацкіх фільмаў спаборнічалі 18 прац рэжысэраў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Грузіі, Польшчы, Славеніі, Францыі, Італіі, Нарвэгіі, Ірану, Сэрбіі, іншых краінаў. Тут былі і “Прарок” Жака Адыяра, і “Цар” Паўла Лунгіна, у якім апошюю ролю сыграў Алег Янкоўскі, і “Мэлёдыя для катрынкі” Кіры Муратавай, “Маўчаньне Лорны” Жана-П’ера і Люка Дардэнаў, "Найлепшыя рэчы” Дуйна Гопкінса.
Гран-пры “Золата Лістападу” дасталося фільму “Сьвет вялікі, і паратунак крыецца за вуглом” баўгарскага рэжысэра Стэфана Камандарава (вытворчасьць Баўгарыі, Нямеччыны, Славеніі, Вугоршчыны). Срэбра “Лістападу” заваяваў фільм “Вечныя імгненьні Марыі Лярсэн” рэжысэра Яна Труэля (Швэцыя). Беларуская стужка “Снайпэр. Зброя помсты” Аляксандра Яфрэмава здабыла бронзу “Лістападу”.
Старшыня міжнароднага журы, кінарэжысэр, народны артыст Расеі Павел Чухрай так ацаніў беларускі фільм-прызэр:
“Нам усім спадабалася карціна “Снайпэр”. Мы ўсе адзначылі яе жанравую цэльнасьць – такі жанравы баявік, зроблены на гістарычным матэрыяле.Там вельмі добрая, моцная рэжысэрская праца, апэратарская праца, і цудоўная роля ў Дзьмітрыя Пяўцова. Ён вельмі скупымі сродкамі дасягае патрэбнага выніку”.
Як наагул выглядалі беларускія стужкі ў параўнаньні зь іншымі на фэстывалі? Загадчык катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі Белдзяржунівэрсытэту, кінакрытык Людміла Саянкова кажа:
“На агульным фоне гэтыя карціны не губляліся, яны не выглядалі бездапаможнымі, гэта цалкам моцныя, добрыя працы. Разумееце, прэтэнзіі да фільмаў беларускіх у тым, што распадаецца фільм на элемэнты. Можна асобна гаварыць пра асобныя акторскія ўдачы, можна асобна казаць пра драматургію. Але ў агульным, каб карціна была цэльная, завершаная, высокамастацкая, паўнавартасная зьява – такога не адбылося”.
Дарэчы, у абедзьвюх беларускіх стужках галоўныя ролі выконваць не беларускія акторы: у “Снайпэры” – расеец Дзьмітрый Пяўцоў, у фільме “Інсайт” – украінскі актор Багдан Ступка. "Інсайт" – сур'ёзная псыхалягічная драма пра жанчыну, якая праз шмат гадоў знаходзіць свайго роднага бацьку. Народны артыст Расеі Павел Чухрай так ацаніў стужку “Інсайт”:
“Да яе больш прэтэнзіяў ува ўсіх нас было. Я хачу адзначыць надзвычай выразную праца Багдана Ступкі, які выконвае там галоўную ролю. Але карціна швэдзкая настолькі больш дасканалая. Вядома, вытрымліваць спаборніцтва з карцінамі з усяго сьвету, якія ўжо атрымалі прызнаньне, вельмі цяжка”.
Кінакрытык Людміла Саянкова прызнала, што беларускае кіно пакрысе перастае асацыявацца ў кінэматаграфістаў толькі з вайной і партызаншчынай:
“Беларускае кіно выходзіць на ўзровень жанравага кіно, яно стала цікавае, чаго ў нас ніколі не было. Мы раней захапляліся агульнымі эпічнымі карцінамі на ваенную тэму. А цяпер фільм “Інсайт”, дзе вырашаюцца сур’езныя праблемы экзыстэнцыяльнага кшталту. “Снайпэр” – гэта таксама жанравае кіно, дзе патрэбна энэргетыка, і таксама ўсё там зроблена моцна, цікава, грунтоўна. Але іншыя карціны былі крышачку лепшыя”.
Дакумэнтальнае і дзіцячае беларускае кіно гэтым разам на фэстывалі “Лістапад” узнагародаў не атрымалі.

Беларускае кіно выходзіць на ўзровень жанравага кіно ...